прыба́віцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прыба́ўлюся |
прыба́вімся |
| 2-я ас. |
прыба́вішся |
прыба́віцеся |
| 3-я ас. |
прыба́віцца |
прыба́вяцца |
| Прошлы час |
| м. |
прыба́віўся |
прыба́віліся |
| ж. |
прыба́вілася |
| н. |
прыба́вілася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прыба́ўся |
прыба́ўцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прыба́віўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
прыба́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.
1. Паявіцца ў дадатак.
Людзей на вуліцах прыбавілася.
2. Стаць большым.
Дзень прыбавіўся.
П. ў вазе.
|| незак. прыбаўля́цца, -я́ецца.
|| наз. прыбаўле́нне, -я, н.
П. сям’і (пра нараджэнне ў сям’і дзіцяці).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыба́віцца сов.
1. приба́виться; прибы́ть;
людзе́й на ву́ліцах ~вілася — люде́й на у́лицах приба́вилось (при́было);
вады́ ў рацэ́ ~вілася — безл. воды́ в реке́ приба́вилось (при́было);
дзень ~віўся — день приба́вился;
2. (в весе) приба́вить, приба́виться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.
1. Дабавіцца, далучыцца ў дадатак да чаго‑н. Сёння.. [Галя] нібы імянінніца, ды гады яе лічацца цяпер па класах, скончыла клас — год прыбавіўся. Якімовіч.
2. Павялічыцца, стаць большым (у памеры, сіле і пад.). Дзень прыбавіўся. Прыбавіцца ў вазе. □ — Цяпер у нас штат прыбавіўся. Тры даглядчыцы маем... Ракітны. / у безас. ужыв. За тры дні ягад прыбавілася. Шашкоў. Пад восень працы ў людзей прыбавілася. П. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
доба́виться даба́віцца; прыба́віцца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыбаўля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да прыбавіцца.
2. Зал. да прыбаўляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даба́віцца, ‑віцца; зак.
Дадаткова далучыцца да чаго‑н.; прыбавіцца, падбавіцца. Дабавіўся новы клопат. / у безас. ужыв. Літаратуры фальклорнай у нас крыху дабавілася. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.
1. што і чаго. Падсыпаць вялікую колькасць чаго-н.
П. воз пяску пад прызбу.
2. безас., каго-чаго. Прыбавіцца яшчэ, у дадатак да таго, што ёсць (разм.).
Народу падваліла.
За ноч падваліла снегу.
|| незак. падва́льваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыпячы́ся, ‑пячэцца; пр. прыпёкся, ‑пяклася, ‑пяклося; зак.
1. Прыстаць да чаго‑н. пры выпяканні. Ліст прыпёкся да хлеба.
2. Прыбавіцца ў вазе пры выпяканні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
приба́виться
1. прыба́віцца, прыбы́ць, павялі́чыцца; пабо́льшаць;
день приба́вился дзень прыбы́ў (прыба́віўся, павялі́чыўся, пабо́льшаў);
воды́ приба́вилось вады́ прыба́вілася (прыбыло́, пабо́льшала);
2. (в весе) разг. прыба́віцца, прыбы́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)