прыба́вачны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прыба́вачны |
прыба́вачная |
прыба́вачнае |
прыба́вачныя |
| Р. |
прыба́вачнага |
прыба́вачнай прыба́вачнае |
прыба́вачнага |
прыба́вачных |
| Д. |
прыба́вачнаму |
прыба́вачнай |
прыба́вачнаму |
прыба́вачным |
| В. |
прыба́вачны (неадуш.) прыба́вачнага (адуш.) |
прыба́вачную |
прыба́вачнае |
прыба́вачныя (неадуш.) прыба́вачных (адуш.) |
| Т. |
прыба́вачным |
прыба́вачнай прыба́вачнаю |
прыба́вачным |
прыба́вачнымі |
| М. |
прыба́вачным |
прыба́вачнай |
прыба́вачным |
прыба́вачных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прыба́вачны эк. приба́вочный;
~ная ва́ртасць — приба́вочная сто́имость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыба́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца прыбаўкай (у 2 знач.); дадатковы. Прыбавачная плата.
•••
Прыбавачная вартасць гл. вартасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыба́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
1. гл. прыбавіць.
2. Прыбаўленая сума, колькасць чаго-н.
Атрымаць прыбаўку.
|| прым. прыба́вачны, -ая, -ае.
○
Прыбавачная вартасць — частка вартасці, якая ствараецца наёмным рабочым звыш вартасці рабочай сілы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыбавачны прадукт 7/465; 8/589—590; 10/613
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБА́ВАЧНЫ ПРАДУ́КТ,
частка чыстага прадукту, створанага ў працэсе вытв-сці звыш неабходнага прадукту, які пакрывае працоўныя затраты; тэрмін марксісцкай паліт. эканоміі. Кошт П.п. наз. прыбавачнай вартасцю.
т. 13, с. 54
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыбавачны рабочы час 8/589, 590
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБА́ВАЧНЫ РАБО́ЧЫ ЧАС,
рабочы час, на працягу якога ствараецца прыбавачны прадукт.
т. 13, с. 54
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
приба́вочный эк. прыба́вачны;
приба́вочный труд прыба́вачная пра́ца;
приба́вочный проду́кт прыба́вачны праду́кт;
приба́вочная сто́имость прыба́вачная ва́ртасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
НЕАБХО́ДНЫ РАБО́ЧЫ ЧАС,
частка рабочага часу, на працягу якога ў сферы матэрыяльнай вытв-сці ствараецца неабходны прадукт, што выкарыстоўваецца для задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэбнасцей работніка і членаў яго сям’і. Прац. дзень падзяляецца на 2 часткі. Адна з іх складае час, за які рабочы стварае эквівалент вартасці сваёй рабочай сілы (Н.р.ч.), а праца, затрачаная на яго, — неабходную працу. Другая частка прац. дня па-за межамі Н.р.ч. складае прыбавачны рабочы час, а затрачаная ў гэты час праца — прыбавачную працу. Н.р.ч. ствараецца эквівалент аплаты працы і частка грамадскіх фондаў спажывання (напр., затраты на адукацыю, ахову здароўя, культуру і г. д.). Развіццё грамадскай вытв-сці, рост прадукцыйнасці працы вядзе да скарачэння Н.р.ч.
У.Р.Залатагораў.
т. 11, с. 251
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)