прыазо́ўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыазо́ўскі прыазо́ўская прыазо́ўскае прыазо́ўскія
Р. прыазо́ўскага прыазо́ўскай
прыазо́ўскае
прыазо́ўскага прыазо́ўскіх
Д. прыазо́ўскаму прыазо́ўскай прыазо́ўскаму прыазо́ўскім
В. прыазо́ўскі (неадуш.)
прыазо́ўскага (адуш.)
прыазо́ўскую прыазо́ўскае прыазо́ўскія (неадуш.)
прыазо́ўскіх (адуш.)
Т. прыазо́ўскім прыазо́ўскай
прыазо́ўскаю
прыазо́ўскім прыазо́ўскімі
М. прыазо́ўскім прыазо́ўскай прыазо́ўскім прыазо́ўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

приазо́вский прыазо́ўскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КЕМІ́-АБІ́НСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура эпохі энеаліту на тэр. ад Тамані на У да нізоўяў Дняпра і Паўд. Буга на З, ад Крыма на Пд да шыраты Днепрапятроўска на Пн. Назва ад кургана Кемі-Аба, даследаванага ў 1957. У К.-а.к. вылучаюць крымскі, прыазоўскі і паўночначарнаморскі варыянты, раннюю, развітую і познюю фазы. Выяўлены паселішчы адкрытага тыпу, пахаванні развітой і позняй фаз пад курганамі, якія маюць «панцырную» каменную выкладку, на сценах каменных скрынь-магіл паліхромную размалёўку. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, паляваннем і прыбярэжным марскім промыслам. Развітая фаза К.-а.к. датуецца 3-м тыс. да н.э., верхняя дата — 17 ст. да н.э.

І.​М.​Язэпенка.

т. 8, с. 227

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УКРАІ́НСКІ ШЧЫ́Т, Украінскі крышталічны шчыт, Украінскі крышталічны масіў,

выступ дакембрыйскага крышт. фундамента на ПдЗ Усходне-Еўрапейскай платформы. Цягнецца ўздоўж сярэдняга і ніжняга цячэння р. Дняпро ад р. Гарынь да Азоўскага м. Займае цэнтр. ч. Украіны, невял. тэр. Беларусі і Растоўскай вобл. Расіі. Даўж. больш за 1000 км, найб. шыр. каля 250 км, пл. каля 200 тыс. км².

На ПнЗ і Пн абмежаваны Дняпроўска-Данецкім і Прыпяцкім грабенамі, на З і Пд паката паніжаецца і перакрываецца платформавым чахлом з палеазойскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. На шчыце маламагутнае перарывістае покрыва кайназойскіх асадкавых парод. Мерыдыянальнымі зонамі глыбінных разломаў (Арэхава-Паўлаградскай, Тальноўскай, Крыварожскай і інш.) разбіты на 5 буйных блокаў: Валына-Падольскі, Белацаркоўска-Уманскі, Кіраваградскі, Прыдняпроўскі і Прыазоўскі. Разломы паўн.-зах. і паўн.-ўсх. распасцірання падзяляюць іх на больш дробныя глыбы. Складзены пераважна з глыбокаметамарфізаваных архейскіх парод, прарваных рознаўзроставымі гранітамі. Да мерыдыянальных зон разломаў, якія закладзены ў познім археі і актыўна развіваліся ў пратэразоі, прымеркаваны ніжнепратэразойскія ўтварэнні (гнейсы, метамарфізаваныя вулканагенна-тэрыгенныя пароды), у т. л. жалезістыя кварцыты (джэспіліты). На З Прыдняпроўскага блока размешчана Крыварожская зона (гл. Крыварожскі жалезарудны басейн, Крамянчугская магнітная анамалія). Вулканіты і кварцыты оўруцкай серыі (верхні пратэразой) перакрываюць граніты рапаківі, якія разам з габра-анартазітамі (пач. позняга пратэразою) утвараюць буйныя плутоны — Корасценьскі і Корсунь-Наваміргарадскі.

т. 16, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)