про́сценькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. про́сценькі про́сценькая про́сценькае про́сценькія
Р. про́сценькага про́сценькай
про́сценькае
про́сценькага про́сценькіх
Д. про́сценькаму про́сценькай про́сценькаму про́сценькім
В. про́сценькі (неадуш.)
про́сценькага (адуш.)
про́сценькую про́сценькае про́сценькія (неадуш.)
про́сценькіх (адуш.)
Т. про́сценькім про́сценькай
про́сценькаю
про́сценькім про́сценькімі
М. про́сценькім про́сценькай про́сценькім про́сценькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́сценькі разг.

1. (совсем простой) про́стенький, незате́йливый;

2. (невысокого качества) про́стенький;

3. (совсем прямой) прямёхонький

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́сценькі, ‑ая, ‑ае.

Памянш.-ласк. да просты (у 2–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сты, -ая, -ае.

1. Аднародны па саставе, не састаўны.

Простае рэчыва.

2. Не складаны, не цяжкі, лёгка даступны для разумення.

Простае рашэнне.

3. Без асаблівых хітрасцей, не мудрагелісты.

Простая абстаноўка ў кватэры.

4. Не першасортны, грубы па якасці.

Мука простага памолу.

5. Які не вызначаецца сярод іншых, самы звычайны.

П. смертны.

Простыя людзі жадаюць міру.

6. Звычайны, не заказны (пра пісьмо, бандэроль і пад.).

7. Прастадушны, няхітры, не ганарлівы.

Не саромцеся яго, ён чалавек п.

8. Які належыць да непрывілеяваных класаў, не дваранскі (уст.).

П. народ.

9. Прамы, без выгібаў.

Дарога простая, як страла.

10. Пра каня: не спутаны (разм.).

Простая мова — у граматыцы: чужая мова, перададзеная без змен, ад імя гаворачага.

Простым вокам — без дапамогі аптычных прыбораў.

|| памянш. про́сценькі, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.).

|| наз. прастата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 2, 3 і 7 знач.).

Святая прастата — пра вельмі наіўнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́стенький разг.

1. про́сценькі;

2. (недалёкий) недалёкі; (глуповатый) дурнава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасце́ля, ‑і, ж.

Абл. Пасцель (у 1 знач.). Настаўнік перанёс лямпу ў другі, яшчэ меншы, пакоік, дзе стаяў яго просценькі дзеравяны ложак, лёг у пасцелю і чытаў: «Зорныя светы і іх насельнікі». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэр’е́р, ‑а, м.

1. Унутраная прастора будынка, памяшкання, архітэктурна і па-мастацку аформленая. Інтэр’еры Дома ўрада. Інтэр’ер кафэ. □ Начное святло рэльефна акрэслівала просценькі інтэр’ер пакоя, напаўняла яго паэтычным начным змрокам. Карамазаў.

2. Карціна, малюнак, якія паказваюць унутраную прастору памяшкання. Моўчкі госць пануры, ваўкаваты, закурыў, сядзіць з гаспадаром, аглядае светлыя фасады, інтэр’еры на сцяне пад шклом. Русецкі.

[Фр. interieur — унутраны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)