про́лежні, ‑яў; адз. пролежань, ‑жня, м.

Амярцвенне скурных тканак цела ў выніку доўгага і нерухомага ляжання. У Рамана і на плячах і на сцегняках пролежні.. Варочаюць з боку на бок, мажуць спіртам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́лежні мн. мед. drchgelegene [wndgelegene] Stlle;

у хво́рага з’яўля́юцца про́лежні der Krnke begnnt sich ufzuliegen [wndzuliegen]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

про́лежань

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. про́лежань про́лежні
Р. про́лежня про́лежняў
Д. про́лежню про́лежням
В. про́лежань про́лежні
Т. про́лежнем про́лежнямі
М. про́лежні про́лежнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наляжа́ць сов. належа́ть;

н. про́лежні — належа́ть про́лежни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

належа́ть сов., разг. наляжа́ць;

належа́ть про́лежни наляжа́ць про́лежні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжыш, ‑лежыце; зак., што.

Разм. Набыць, атрымаць ад доўгага ляжання што‑н. Наляжаць пролежні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odleżyny

мн. мед. пролежні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МІЭЛІ́Т [грэч. myelos (спінны) мозг],

запаленне спіннога мозга. Адрозніваюць М. першасны (выклікаецца нейратропнымі вірусамі) і другасны (ускладненні агульнаінфекц. захворванняў — адзёру адру*, дызентэрыі, тыфу, шкарлятыны і інш.), траўматычны (траўмы спіннога мозга, раненні пазваночніка), таксічны (пры цяжкіх атручэннях). Першасны ачаговы М. развіваецца востра, з т-рай, болем у спіне, расстройствам функцый нерв. сістэмы. Пры гібелі нерв. клетак узнікаюць вялыя паралічы, спастычныя парэзы і інш. Трапляюцца ацёкі, пролежні і інш. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., пры паралічах — артапедычныя ўкладкі.

т. 10, с. 494

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сцягня́к, сцегняка, м.

Разм. Тое, што і сцягно. Запрэжаны конь быў высокі, худы, адны косці і скура — з казённым кляймом на сцегняку. Чорны. У Рамана і на плячах і па сцегняках пролежні. .. Варочаюць з боку на бок, мажуць спіртам. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праляжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -лежыце́, -жа́ць; -жы́ і прале́жаць, -жу, -жыш, -жыць; -ле́ж; зак.

1. Прабыць які-н. час лежачы.

П. увесь дзень у ложку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабыць які-н. час у адным і тым жа становішчы, без руху, без выкарыстання.

Рукапіс праляжаў (пралежаў) паўгода ў выдавецтве.

3. што. Атрымаць пролежні на якой-н. частцы цела ад доўгага ляжання (разм.).

П. бакі.

|| незак. прале́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)