про́дых

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. про́дых
Р. про́дыху
Д. про́дыху
В. про́дых
Т. про́дыхам
М. про́дыху

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

про́дых, -ху м., разг. переды́шка ж., переды́х;

працава́ць без ~ху — рабо́тать без переды́шки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́дых, ‑у, м.

Разм. Тое, што і перадышка. — Як ты думаеш, маці, можа, варта сёлета дажынкі справіць? — Людзі нам памагалі, цурацца іх нельга... Ды ўрэшце яно — цалюткі год гаруеш, гаруеш, а продыху няма. Хоць разгавецца крыху. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)