предубежде́ние ср., предубеждённость ж. прадузя́тая ду́мка (по́гляд, перакана́насць); прадузя́тасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадузя́тасць ж. предвзя́тость, предубеждённость, предубежде́ние ср.; пристра́стие ср., пристра́стность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

О́СЦІН, Осцен (Austen) Джэйн (16.12.1775, Стывентан, Вялікабрытанія — 18.7.1817), англійская пісьменніца. У рэаліст. сац.-быт. раманах «Пачуццё і пачуццёвасць» (т. 1—3, 1811), «Гордасць і забабоны» (т. 1—3, 1813), «Мэнсфілд-парк» (1814), «Эма» (т. 1—3, 1816), «Перакананне» і «Абацтва Нортэнгер» (абодва выд. 1818), «Лэдзі Сьюзен» (выд. 1871), «Каханне і сяброўства» (выд. 1922), «Уотсаны» (выд. 1958) і інш. у іранічнай манеры адлюстравала жыццё, норавы і псіхалогію англ. правінцыяльнага грамадства, са спачуваннем — становішча небагатай жанчыны; з пункту погляду ідэалаў Асветніцтва розум лічыць адзіным арыенцірам у рэальным жыцці.

Тв.:

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—3. М., 1988.

Літ.:

Моэм У.С. Джейн Остен и «Гордость и предубеждение» // Моэм У.С. Искусство слова: Пер. с англ. М., 1989;

Вулф В. Джейн Остен // Вулф В. Избранное: Пер. с англ. М., 1989.

Дж.Осцін.

Т.​Я.​Камароўская.

т. 11, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

предубеди́ть сов., уст. (настроить) настро́іць (прадузя́та); (внушить предубеждение) пасе́яць (вы́клікаць) прадузя́тую (няпра́вільную) ду́мку (по́гляд, перакана́нне); (убедить заранее) перакана́ць напе́рад;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)