праясні́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праясню́ праясні́м
2-я ас. праясні́ш праясніце́
3-я ас. праясні́ць праясня́ць
Прошлы час
м. праясні́ў праясні́лі
ж. праясні́ла
н. праясні́ла
Загадны лад
2-я ас. праясні́ праясні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час праясні́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праясні́ць сов.

1. проясни́ть, просветли́ть;

п. фігу́ры на карці́не — проясни́ть (просветли́ть) фигу́ры на карти́не;

2. (сделать ясным, чётким) проясни́ть;

гэ́та падзе́я ~ні́ла яе́ ду́мкіэ́то собы́тие проясни́ло её мы́сли;

3. (сделать понятным, выяснить) проясни́ть;

п. стано́вішча — проясни́ть обстано́вку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

1. Зрабіць ясным, добра бачным. [Зазімак] падмарозіў зямлю, размаляваў ледзь прыкметнымі ўзорамі шыбы на вокнах, праясніў неба. Даніленка.

2. Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць. [Сакратар:] — Прыйдзецца чакаць, пакуль Яраш дазволіць пагаварыць з Савіч. Можа, яна што праясніць. Шамякін. — Толькі мне самому не зусім ясна адна рэч, — задуменна прамовіў Толя. — А ты скажы ўсім, можа, мы праяснім яе, — параіў Паўлік. Рунец.

3. Зрабіць ясным, выразным (пра свядомасць, думкі і пад.). У хуткім часе адна падзея праясніла яе [Таццяніны] думкі .. Ды і не толькі яе... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проясни́ть сов. праясні́ць;

проясни́ть ко́нтуры на рису́нке праясні́ць ко́нтуры на малю́нку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праясня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да праясніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прая́снены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праясніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

просветли́ть сов., прям., перен. прасвятлі́ць, праясні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азары́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; азо́раны; зак.

1. каго-што. Ярка асвяціць.

Маланка азарыла твар.

2. перан., каго (што). Нечакана праясніць што-н. каму-н., прыйсці ў галаву каму-н.

Раптам здагадка азарыла яго.

|| незак. азара́ць, -а́е.

|| наз. азарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Галгая́нка ’дурнаватая жанчына’ (Жд. 2). Слова невядомага паходжання: не знаходзіцца роднасных або падобных лексем, якія маглі б праясніць этымалогію галгая́нкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wyjaśnić

зак.

1. высветліць; растлумачыць

2. праясніць; прасвятліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)