прашыва́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прашыва́нне
Р. прашыва́ння
Д. прашыва́нню
В. прашыва́нне
Т. прашыва́ннем
М. прашыва́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прашыва́нне ср. проши́вка ж.; прошива́ние; простёжка ж., стёжка ж.; см. прашыва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прашыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прашываць — прашыць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. што. Сшыць скразным швом, зрабіць шво, швы на чым-н.

П. падэшвы.

П. каўнер.

2. каго-што. Прастрэліць куляй, снарадам; зрашэціць кулямі, асколкамі снарадаў (разм.).

Куля прашыла калена.

П. варожую калону кулямётнай чаргой.

3. што. Правесці які-н. час за шыццём.

П. увесь вечар.

|| незак. прашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.).

|| наз. прашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) і прашыва́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прошива́ние прашыва́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

простёгивание праштабно́ўванне, -ння ср., прашыва́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

простёжка ж. праштабно́ўка, -кі ж., праштабно́ўванне, -ння ср., прашы́ўка, -кі ж., прашыва́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стега́ниеII шыццё, -цця́ ср., падшыва́нне, -ння ср., прашыва́нне, -ння ср.; фастрыгава́нне, -ння ср.; см. стега́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАРНАВА́ННЕ

(ад ням. Dorn метал. шып, дорн),

1) утварэнне адтуліны («прашыванне») у нагрэтым злітку для атрымання загатоўкі трубы.

2) Апрацоўка адтулін (каліброўка) для павышэння дакладнасці іх формы і памеру, памяншэння шурпатасці і ўмацавання паверхневага слоя. Робіцца ратацыйным дорнам на такарных, расточных і інш. станках. Асн. элемент ратацыйнага дорна — шарыкі (або ролікі) з загартаванай сталі, якія пры абкочванні бесперапынна прыціскаюцца да паверхні, што апрацоўваецца. На Беларусі комплекс ратацыйных дорнаў створаны пад кіраўніцтвам Я.Р.Канавалава (Залаты медаль на Лейпцыгскім кірмашы ў 1967).

т. 6, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

проши́вка ж.

1. (действие) прашы́ўка, -кі ж.; неоконч. прашыва́нне, -ння ср.;

2. (прошва) про́шва, -вы ж.;

3. техн. прашы́ўка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)