прачы́сціць, -ы́шчу, -ы́сціш, -ы́сціць; -ы́шчаны; зак., што.

1. Вычысціць унутранасць чаго-н.

П. канал ствала.

П. лес.

2. Правесці некаторы час, ачышчаючы што-н.

|| незак. прачышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 знач.).

|| наз. прачы́стка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.) і прачышчэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачы́сціць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прачы́шчу прачы́сцім
2-я ас. прачы́сціш прачы́сціце
3-я ас. прачы́сціць прачы́сцяць
Прошлы час
м. прачы́сціў прачы́сцілі
ж. прачы́сціла
н. прачы́сціла
Загадны лад
2-я ас. прачы́сці прачы́сціце
Дзеепрыслоўе
прош. час прачы́сціўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прачы́сціць сов., в разн. знач. прочи́стить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., што.

1. Зрабіць чыстым (адтуліну, паглыбленне і пад. у чым‑н.). [Туравец] атрос пясок, які насыпаўся за каўнер, прачысціў вушы... Мележ. Багдан спыніў работу, прачысціў рубанак і прысеў на дошку ў чаканні. Дуброўскі. // Вызваліць ад чаго‑н. пэўную прастору; расчысціць. Прачысціць дарожку ад снегу. □ І больш чым на вярсту тады Прачысціў ён [вадзіцель] дарогу. Смагаровіч.

2. Часткова высякаючы, зрабіць больш рэдкім (лес, зараснік і пад.). Прачысціць сад. Прачысціць яблыні. Прачысціць лес.

3. перан.; і каго. Прабраць за што‑н. Я падумваў ужо аб парадку сходу, на якім патрэбна будзе прачысціць Міколу за марнатраўства грамадскіх сродкаў. Нядзведскі. Прачысцілі яго [нарыхтоўшчыка] на сходзе, Яшчэ вымову Запісалі ў пратакол. Корбан.

4. і без дап. Чысціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрачышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Прачысціць усё, многае.

П. каміны ад сажы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадзьму́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прачысціць струменем паветра.

П. муштук.

|| незак. прадзьму́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адка́шляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

Кашляючы, прачысціць горла; скончыць кашляць.

Ён адкашляўся і пачаў гаварыць.

|| незак. адка́шлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прочи́стить сов., в разн. знач. прачы́сціць, мног. папрачышча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прачышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прачысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прачысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)