праці́віцца, -ціўлюся, -цівішся, -цівіцца; незак., каму-чаму.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца.

П. злу.

|| зак. запраці́віцца, -ціўлюся, -цівішся, -цівіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праці́віцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. праці́ўлюся праці́вімся
2-я ас. праці́вішся праці́віцеся
3-я ас. праці́віцца праці́вяцца
Прошлы час
м. праці́віўся праці́віліся
ж. праці́вілася
н. праці́вілася
Загадны лад
2-я ас. праці́ўся праці́ўцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час праці́вячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праці́віцца несов. проти́виться, сопротивля́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; незак.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца. Пачалі будаваць дарогу праз балота. Старыя працівіліся, але моладзь не ўтаймавалася, пакуль не ўзяла верх. Чарот. Дзеду Талашу не сядзіцца ў хаце, але і ад хаты адрывацца не выпадае, тым болей, што бабка Наста працівіцца гэтаму. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праці́віцца разм. sich widersétzen, widerstrében vi; Wíderstand léisten; sich sträuben (упарціцца)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запраці́віцца гл. працівіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проти́виться несов. праці́віцца; (сопротивляться) супраціўля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супроти́вничать несов., прост. праці́віцца, упіра́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папраці́віцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; зак.

Разм. Працівіцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́ціў ’той, хто працівіцца, упарты’ (Шат.). Аддзеяслоўны нулявы дэрыват ад праці́віцца < прасл. *protivъ (гл. проці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)