праця́ць, пратну́, пратне́ш, пратне́; пратнём, пратняце́, пратну́ць; праця́ў, -ця́ла; пратні; праця́ты; зак., каго-што.

Тое, што і праткнуць.

П. рагамі.

Гэта думка балюча працяла сэрца (перан.). П. поглядам (перан.: хутка і пільна паглядзець на каго-н.).

|| незак. праціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праця́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пратну́ пратнё́м
2-я ас. пратне́ш пратняце́
3-я ас. пратне́ пратну́ць
Прошлы час
м. праця́ў праця́лі
ж. праця́ла
н. праця́ла
Загадны лад
2-я ас. пратні́ пратні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час праця́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праця́ць сов.

1. пронзи́ть; проткну́ть; проре́зать;

2. (зубами) прокуси́ть, прохвати́ть;

3. перен. пронзи́ть;

гэ́та ду́мка балю́ча ~цяла́ сэ́рцаэ́та мысль бо́льно пронзи́ла се́рдце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праця́ць, пратну, пратнеш, пратне; пратнём, пратняце; зак., каго-што.

1. Пракалоць, праткнуць чым‑н. колючым наскрозь; прарэзаць. Пакуль салдаты пілі, яна безупынку шчабятала. І ўсё пра свайго мужа нябожчыка Рыкарда. Што, калі б яго не працяў рагамі раз’юшаны бык, Рыкарда таксама абараняў бы рэспубліку. Беразняк. Раменная плётка са свістам працяла паветра і апякла брату цела. Карпюк. // перан. Пільна ўгледзеўшыся, пранікнуць куды‑н. У цыгана быў погляд глыбокі, уедлівы, нібы ён стараўся ім працяць мяне. Чыгрынаў. Зірнула .. [жанчына] на мяне так, нібы хацела позіркам працяць навылёт. Сабаленка.

2. перан. Пранізаць усю істоту (пра вецер, холад, боль і пад.). Бацька пасядзеў на ганку, услухоўваючыся ў наваколле, пакуль яго не працяў перадранішні халадок. Марціновіч. Нешта цяжкое навалілася на плечы, востры боль наскрозь працяў шыю. Шахавец. / у безас. ужыв. Імгненным страхам працяло ўсё цела. Навуменка. // Моцна, раптоўна падзейнічаць, зрабіць глыбокае ўражанне. Маўчанне зацягвалася. Вера не ўмела парушыць яго. Здавалася, тут патрэбны словы, каб працялі чалавека наскрозь. Асіпенка. Хрысціна устрапянулася, нейкая здагадка іскрай радасці працяла яе ўсю. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праця́ць

1. durchstchen* vt, durchbhren vt;

2. (зубамі) durchbißen* vt;

праця́ць по́зіркам mit dem Blick durchbhren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

праціна́ць гл. працяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да працяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праця́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад працяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проткну́ть сов. праткну́ць, пракало́ць, прабі́ць; (пронзить — ещё) праця́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праця́ты

1. пронзённый; про́ткнутый; проре́занный;

2. проку́шенный, прохва́ченный;

3. перен. пронзённый;

1-3 см. праця́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)