Гэта думка балюча працяла сэрца (перан.). П. поглядам (перан.: хутка і пільна паглядзець на каго-н.).
|| незак.праціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. напух, ‑ла; зак.
Стаць ненармальна пухлым, успухнуць. На пераносіцы між брывей у Марціна напух працяты маршчынай бугорчык.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІШАЧНАДЫ́ХАЛЬНЫЯ (Enteropneusta),
клас паўхордавых. Каля 80 відаў. Большасць пашырана ў морах трапічнай зоны, астатнія — у морах умеранай зоны. Жывуць на рознай глыбіні на паверхні дна або ў мяккім муле, мулаватым пяску, на каралавых рыфах. Свабоднарухомыя. Тыповы прадстаўнік К. — баланаглос.
Даўж. ад 3 см да 2,5 м. Цела чэрвепадобнае, мае хабаток, каўнерык і тулава, пакрытае сліззю. Сценкі стрававода ў пярэдняй ч.працяты 2 радамі шчэлепных шчылін (адсюль назва). Кормяцца дробнымі жывёламі, рэшткамі раслін і інш.арган. рэчывамі. Раздзельнаполыя. Размнажаюцца яйцамі, за выключэннем 1 жывароднага віду (Xenopleura vivipara). Развіццё з метамарфозам. Лічынка (тарнарыя) падобная да лічынак ігласкурых.