ПРАЦЯ́ЖНЫЯ ПЕ́СНІ,

асаблівая форма шырокараспеўных нар. песень, пераважна лірычных. Пашыраны ва ўсх. славян, асабліва ў рус. песенным фальклоры («Горы», «Стэп», «Не адна ў полі дарожанька» і інш.). З інш. нар. назваў: рускія — прадольныя, прагалосныя, галасавыя, валакавыя, расцяжныя; беларускія — зацягучыя, далявыя. Як усе лірычныя песні, П.п. вылучаюцца багаццем тэматыкі, складанай паэтычнай сістэмай, якая адлюстроўвае разнастайныя адценні душэўнага стану і перажыванняў. Характар вобразнасці П.п. абумоўлівае ў іх пераважную ролю ўласнага меладычнага пачатку, што выяўляецца ў суадносінах муз. і паэт. бакоў, дзе характар мелодыкі паказвае незалежнасць яе ад заканамернасцей вершаванага складу, і ў прыёмах меладычнага формаўтварэння, і ў кампазіцыйных заканамернасцях. П.п. уласціва мелодыка вял. дыхання з бесперапыннасцю разгортвання, працяглым унутрыскладовым распяваннем (разводамі), словаабрывамі і паўторамі асобных слоў або складовых груп (т.зв. распеты верш), устаўнымі 1- і 2-складовымі воклічамі («ах», «ох», «эй», «ой да»), ладавай і метрарытмічнай пераменнасцю, унутрымеладычнымі кантрастамі. Усё гэта абумовіла ўтварэнне разгорнутай песеннай строфікі з асіметрычнымі муз. фразамі, ланцуговымі запевамі. Для П.п. характэрна харавое выкананне (шматгалоссе падгалосачнага складу), аднак існуюць і традыцыі іх сольнага распеву. Як харавое, так і сольнае іх выкананне патрабуе выдатных нар. спевакоў, майстроў, якія валодаюць школай нар. працяглага спеву (гл. Народныя спевакі). Адзін і той жа сюжэт можа існаваць у розных меладычных варыянтах у залежнасці ад мясц. традыцый. У бел. фальклоры П.п. характэрны для паўд., цэнтр. і ўсх. зон. Узоры бел. П.п. («Да пшанічанька яра», «Із-пуд горкі буйной вецер вее» «Салавей, салавей», «Ночы мае, ночушкі») маюць аналогіі ў рус. і ўкр. песенным фальклоры.

Публ.:

Можейко З.Я. Песни белорусского Полесья. Вып. 2. М., 1984.

Літ.:

Можейко З.Я. Песенная культура белорусского Полесья: Село Тонеж. Мн., 1971;

Эвальд З.В. Песни белорусского Полесья. М., 1979;

Земцовский И.И. Русская протяжная песня. Л., 1967;

Мажэйка З.Я., Варфаламеева Т.Б. Песні Беларускага Падняпроўя. Мн., 1999.

З.​Я.​Мажэйка.

т. 13, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

праця́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праця́жны праця́жная праця́жнае праця́жныя
Р. праця́жнага праця́жнай
праця́жнае
праця́жнага праця́жных
Д. праця́жнаму праця́жнай праця́жнаму праця́жным
В. праця́жны (неадуш.)
праця́жнага (адуш.)
праця́жную праця́жнае праця́жныя (неадуш.)
праця́жных (адуш.)
Т. праця́жным праця́жнай
праця́жнаю
праця́жным праця́жнымі
М. праця́жным праця́жнай праця́жным праця́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

працяжны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. працяжны́ працяжна́я працяжно́е працяжны́я
Р. працяжно́га працяжно́й
працяжно́е
працяжно́га працяжны́х
Д. працяжно́му працяжно́й працяжно́му працяжны́м
В. працяжны́ (неадуш.)
працяжно́га (адуш.)
працяжну́ю працяжно́е працяжны́я (неадуш.)
працяжны́х (адуш.)
Т. працяжны́м працяжно́й
працяжно́ю
працяжны́м працяжны́мі
М. працяжны́м працяжно́й працяжны́м працяжны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мэ́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра авечак, коз).

|| аднакр. мэ́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. мэ́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра некаторых жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць працяжныя гукі «му-му».

Цяля мыкае.

2. перан. Неразборліва гаварыць што-н.; мармытаць.

|| зак. прамы́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. мы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. мы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мэ́каць ’утвараць працяжныя гукі «мэ-мэ» (пра некаторых жывёл)’ (ТСБМ; ц.- і ўсх.-палес., ДАБМ, к. 302), ’падаваць голас (пра цяля)’, (ТС). Гукапераймальнае. Параўн. ме́каць, мі́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць працяжныя гукі «му-му»; раўці (у 1 знач.). У хляве сонна саплі свінні, ціха мыкала, мабыць, прасіла есці цяля. Курто.

2. перан. Неразборліва гаварыць што‑н.; мармытаць. Чудзін слаба супраціўляўся, мыкаў, адступаў. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІ́НСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д ІМЯ́ С.М.КІ́РАВА.

Засн. ў 1883 на базе кузні як маш.-буд. і чыгуна-медна-металургічны з-д (Кашарскі маш.-буд. і чыгуна-медна-металургічны з-д). Выпускаў абсталяванне для млыноў, бровараў, крухмальна-патачных прадпрыемстваў і чыгунак. З 1925 чыгуналіцейны і маш.-буд. з-д «Металіст». У 1928 да яго далучаны з-д «Усход» і с.-г. майстэрні і створаны маш.-буд. з-д «Камунар». З 1934 станкабудаўнічы з-д. У Вял. Айч. вайну разбураны. З 1947 выпускае базавыя мадэлі працяжных і адразных станкоў. З 1973 дзейнічае філіял з-да ў г.п. Халопенічы. З 1978 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв. аб’яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў. З 1996 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): металарэзныя станкі працяжныя, адразныя, спецыяльныя і дрэваапр. абсталяванне.

Адразны круглапільны аўтамат Мінскага станкабудаўнічага завода імя С.​М.​Кірава.

т. 10, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕЧ у тэхніцы,

збудаванне (устаноўка, агрэгат, прылада), у якім у выніку гарэння паліва (часам інш. хім. рэакцый) або пераўтварэння эл. энергіі вылучаецца цяпло. Паводле крыніц цяпла адрозніваюць полымныя печы і электрычныя печы, а таксама П. са спец. відамі нагрэву: плазменна-дугавыя печы, электронна-прамянёвыя печы, аптычныя, у т. л. геліяпечы, і інш.; паводле галіны выкарыстання — прамысловыя і бытавыя.

Прамысловыя П. прызначаны для: награвання матэрыялаў або вырабаў (награвальныя печы), надання матэрыялам новых мех. уласцівасцей (тэрмічныя печы), апрацоўкі мінер. сыравіны (абпальвальныя печы), пераводу матэрыялаў, што апрацоўваюцца, у вадкі стан (плавільныя печы, у т. л. ватэржакетныя печы), выплаўкі сталі і цвёрдых металаў (мартэнаўскія печы, двухваннавыя П.), расплаўлення чорных і каляровых металаў у ліцейнай вытв-сці (вагранкі, адбівальныя печы), раскладання і ўзгонкі матэрыялаў (коксавыя печы), сушкі матэрыялаў (сушыльныя печы), варкі шкла і інш. Паводле метадаў перасоўвання матэрыялаў, што апрацоўваюцца, канструкцыйных і інш. адзнак П. падзяляюцца на: вярчальныя печы, камерныя печы, канвеерныя печы; вакуумныя печы, высокачастотныя печы, дугавыя печы, індукцыйныя печы; вежавыя, карусельныя, каўпаковыя, кальцавыя, метадычныя, нізкатэмпературныя, прахадныя, працяжныя, тыгельныя, шахтавыя, штурхальныя, з шагаючым подам і інш. Бытавыя П. падзяляюцца на ацяпляльныя (гл. Печ, Пячное ацяпленне), хлебапякарныя, кандытарскія, вяндлярныя (гл. Вяндлярня, Вэнджанне) і інш. Набылі пашырэнне мікрахвалевыя печы.

т. 12, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)