працэ́сар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Цэнтральнае ўстройства ЭВМ, якое выконвае зададзеныя праграмай пераўтварэнні інфармацыі, кіруе вылічальным працэсам і каардынуе працу перыферыйных устройстваў.

|| прым. працэ́сарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

працэ́сар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. працэ́сар працэ́сары
Р. працэ́сара працэ́сараў
Д. працэ́сару працэ́сарам
В. працэ́сар працэ́сары
Т. працэ́сарам працэ́сарамі
М. працэ́сары працэ́сарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

працэ́сар м., комп. проце́ссор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРАЦЭ́САР (англ. processor ад process апрацоўваць),

сукупнасць прылад ЭВМ або выліч. сістэмы, якая выконвае функцыі пераўтварэння інфармацыі. У шматпрацэсарных выліч. сістэмах можа быць да соцень (ці больш) паралельных П. У праграмаванні П. наз. складаная лагічная праграма ў складзе сістэмы аўтаматызацыі праграмавання, напр., сінтакс. кантролю, П. зборкі рабочай праграмы, тэкставы П.

У залежнасці ад прызначэння адрозніваюць П.: цэнтральны, функцыянальна-арыентаваны і праблемна-арыентаваны. Цэнтральны П. — асн. частка ЭВМ, якая непасрэдна ажыццяўляе працэс апрацоўкі інфармацыі, а таксама кіруе ім і каардынуе дзеянні інш. вузлоў ЭВМ. Мае блок кіравання, арыфметычна-лагічнае прыстасаванне (адно ці некалькі), лакальную памяць, сродкі кантролю і дыягностыкі. Функцыянальна-арыентаваныя П. забяспечваюць выкананне тыповых функцый выліч. прылад апаратнымі спосабамі. Да іх адносяць сістэмны П. (выконвае службовыя функцыі ЭВМ, напр., увод—вывад інфармацыі, кантроль і апрацоўку станаў перыферыйных прылад), сеткавы П. (забяспечвае функцыянаванне выліч. сеткі), сервісны П. (для кантролю, дыягностыкі, статыстыкі і інш. аперацый абслугоўвання ЭВМ) і інш. Праблемна-арыентаваныя П. прызначаны для павышэння (адносна цэнтральнага П.) скорасці апрацоўкі некаторых класаў задач (напр., для апрацоўкі адна- і мнагамерных матрыц, рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў, задач тэорыі поля), а таксама асобных працэдур аперацыйнай сістэмы. Такія П. звычайна з’яўляюцца дадатковымі спецыялізаванымі П., якія далучаюцца да асн. ЭВМ, напр., праз інтэрфейс уводу—вываду.

М.​П.​Савік.

т. 13, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

працэ́сар

(англ. processor, ад лац. procedere = рухацца наперад)

1) цэнтральная частка электронна-вылічальнай машыны, якая выконвае арыфметычныя і лагічныя аперацыі па перапрацоўцы інфармацыі;

2) складаная лагічная праграма, зададзеная электронна-вылічальнай машыне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ворд-працэ́сар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ворд-працэ́сар ворд-працэ́сары
Р. ворд-працэ́сара ворд-працэ́сараў
Д. ворд-працэ́сару ворд-працэ́сарам
В. ворд-працэ́сар ворд-працэ́сары
Т. ворд-працэ́сарам ворд-працэ́сарамі
М. ворд-працэ́сары ворд-працэ́сарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́ні-працэ́сар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мі́ні-працэ́сар мі́ні-працэ́сары
Р. мі́ні-працэ́сара мі́ні-працэ́сараў
Д. мі́ні-працэ́сару мі́ні-працэ́сарам
В. мі́ні-працэ́сар мі́ні-працэ́сары
Т. мі́ні-працэ́сарам мі́ні-працэ́сарамі
М. мі́ні-працэ́сары мі́ні-працэ́сарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэкст-працэ́сар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэкст-працэ́сар тэкст-працэ́сары
Р. тэкст-працэ́сара тэкст-працэ́сараў
Д. тэкст-працэ́сару тэкст-працэ́сарам
В. тэкст-працэ́сар тэкст-працэ́сары
Т. тэкст-працэ́сарам тэкст-працэ́сарамі
М. тэкст-працэ́сары тэкст-працэ́сарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хост-працэ́сар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. хост-працэ́сар хост-працэ́сары
Р. хост-працэ́сара хост-працэ́сараў
Д. хост-працэ́сару хост-працэ́сарам
В. хост-працэ́сар хост-працэ́сары
Т. хост-працэ́сарам хост-працэ́сарамі
М. хост-працэ́сары хост-працэ́сарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

проце́ссор техн. працэ́сар, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)