Працоўнае выхаванне 5/319; 8/497, 571—572; 9/75

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Працоўнае права 4/112; 5/313; 6/47; 8/522, 572; 10/119

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Папраўча-працоўнае права 8/94—95

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЦО́ЎНАЕ НАВУЧА́ННЕ,

адзін з прадметаў агульнаадук. школы, накіраваны на падрыхтоўку школьнікаў да прац. дзейнасці. Асн. задача П.н. — набыццё вучнямі ведаў аб прадметах, сродках і працэсах працы, агульнатэхн. і спец. уменняў і навыкаў, неабходных для авалодання якой-н. прафесіяй.

Аргументы на карысць уключэння прац. дзейнасці ў навуч.-выхаваўчы працэс у адпаведнасці з узроставымі, фіз. і інтэлектуальнымі магчымасцямі дзяцей выказаны ў сацыяльна-пед. тэорыях 17—18 ст. (Я.А.Каменскі, Дж.Лок, Ж.Ж.Русо). І.Г.Песталоці разглядаў працу вучняў як важнейшы элемент развіццёвага навучання і пед. арганізаванага выхаваўчага асяроддзя. У сярэдзіне 19 ст. разгарнуўся шырокі рух настаўнікаў і выхавальнікаў за ўкараненне навуч. працы ў школах краін Зах. Еўропы і ЗША. Як навуч. прадмет пад назвай «Ручная праца» ўключана ў планы пач. школ і настаўніцкіх семінарый Фінляндыі (1866). У 2-й пал. 19 ст. таксама ўведзена ў агульнаадук. школах Францыі (1882), Вялікабрытаніі (1890), Італіі (1894), ЗША (1895) і інш.; у Рас. імперыі выкладалася з 1884. Пашырэнне атрымала сістэма П.н., створаная К.​Ю.​Цырулем. У СССР у 1937 П.н. ў агульнаадук. школе адменена, у 1954—56 адноўлена.

На Беларусі П.н. арганізуецца ў форме ўрокаў, практыкумаў, экскурсій, працоўнай (вытворчай) практыкі. Заняткі праводзяцца ў навуч. і навуч.-вытворчых умовах. У адпаведнасці з планамі сярэдняй агульнаадук. школы вядзецца распрацоўка зместу, форм і метадаў падрыхтоўкі вучняў да працы ў межах агульнаадук. галіны «Тэхналогія».

Літ.:

Казакевич В.М., Поляков В.А., Ставровский А.Е. Основы методики трудового обучения. М., 1983;

Атутов П.Р., Поляков В.А. Роль трудового обучения в политехническом образовании школьников. М., 1985, Школа и труд. М., 1987.

т. 13, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАЦО́ЎНАЕ ПРА́ВА,

нормы права, якія рэгулююць прац. адносіны, заснаваныя на працоўным дагаворы, а таксама адносіны, звязаныя з прафес. падрыхтоўкай работнікаў па вытв-сці, дзейнасцю прафсаюзаў і аб’яднанняў наймальнікаў, вядзеннем калект. перагавораў, узаемаадносінамі паміж работнікамі (іх прадстаўнікамі) і наймальнікамі, забеспячэннем занятасці, кантролем і наглядам за выкананнем заканадаўства аб працы, дзярж. сац. страхаваннем, разглядам прац. спрэчак. Асн. крыніцы П.п. Беларусі зафіксаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Кодэксе законаў аб працы Рэспублікі Беларусь.

Працоўныя і звязаныя з імі адносіны, заснаваныя на ўдзеле (членстве у арг-цыях любых арганізац.-прававых форм, рэгулююцца нормамі П.п. Іншае (за выключэннем норм, якія пагаршаюць становішча членаў арг-цыі ў параўнанні з заканадаўствам аб працы) можа ўстанаўлівацца ў заснавальных дакументах і лакальных нарматыўных актах гэтых арг-цый. Да прац. і звязаных з імі адносін асобных катэгорый работнікаў (ваеннаслужачых, служачых дзярж. апарата і інш.) нормы П.п. прымяняюцца ў выпадках і межах, прадугледжаных спец. заканад. актамі, якія вызначаюць іх прававы статус. У сістэме галіны П.п. адрозніваюць агульную і асаблівую часткі. Агульная частка П.п. ахоплівае нормы, якія складаюць аснову для ажыццяўлення індывід.-прац. прававых адносін і датычаць працы ўсіх работнікаў (задачы галіны права, сфера дзеяння, крыніцы рэгулявання, суадносіны норм нац. і міжнар. права, асн. прац. правы і абавязкі і да т.п.). У асаблівую частку П.п. ўваходзяць нормы, якія рэгулююць канкрэтны змест прац. адносін, пэўныя яго бакі і элементы (нормы, якія рэгулююць асаблівасці ўзнікнення і спынення прац. дагавору, вызначаюць рэжым рабочага часу, часу адпачынку і да т.п.).

П.п. як навука і сістэма ведаў вывучае юрыд. прыроду адпаведных прававых норм і асн. рысы праваадносін, што ўзнікаюць на іх аснове, прынцыпы прававога рэгулявання і яго эфектыўнасць, гісторыю развіцця прац. заканадаўства, замежны вопыт рэгулявання адпаведных праваадносін, міжнар. прававыя акты аб працы, а таксама ажыццяўляе прагназіраванне далейшага развіцця галіны П.п. і да т.п.

М.​І.​Тарасевіч.

т. 13, с. 32

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

працо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. працо́ўны працо́ўная працо́ўнае працо́ўныя
Р. працо́ўнага працо́ўнай
працо́ўнае
працо́ўнага працо́ўных
Д. працо́ўнаму працо́ўнай працо́ўнаму працо́ўным
В. працо́ўны (неадуш.)
працо́ўнага (адуш.)
працо́ўную працо́ўнае працо́ўныя (неадуш.)
працо́ўных (адуш.)
Т. працо́ўным працо́ўнай
працо́ўнаю
працо́ўным працо́ўнымі
М. працо́ўным працо́ўнай працо́ўным працо́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тру́женичество ср. працо́ўнае жыццё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адукацы́йна-працо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адукацы́йна-працо́ўны адукацы́йна-працо́ўная адукацы́йна-працо́ўнае адукацы́йна-працо́ўныя
Р. адукацы́йна-працо́ўнага адукацы́йна-працо́ўнай
адукацы́йна-працо́ўнае
адукацы́йна-працо́ўнага адукацы́йна-працо́ўных
Д. адукацы́йна-працо́ўнаму адукацы́йна-працо́ўнай адукацы́йна-працо́ўнаму адукацы́йна-працо́ўным
В. адукацы́йна-працо́ўны
адукацы́йна-працо́ўнага
адукацы́йна-працо́ўную адукацы́йна-працо́ўнае адукацы́йна-працо́ўныя
Т. адукацы́йна-працо́ўным адукацы́йна-працо́ўнай
адукацы́йна-працо́ўнаю
адукацы́йна-працо́ўным адукацы́йна-працо́ўнымі
М. адукацы́йна-працо́ўным адукацы́йна-працо́ўнай адукацы́йна-працо́ўным адукацы́йна-працо́ўных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

індывідуа́льна-працо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. індывідуа́льна-працо́ўны індывідуа́льна-працо́ўная індывідуа́льна-працо́ўнае індывідуа́льна-працо́ўныя
Р. індывідуа́льна-працо́ўнага індывідуа́льна-працо́ўнай
індывідуа́льна-працо́ўнае
індывідуа́льна-працо́ўнага індывідуа́льна-працо́ўных
Д. індывідуа́льна-працо́ўнаму індывідуа́льна-працо́ўнай індывідуа́льна-працо́ўнаму індывідуа́льна-працо́ўным
В. індывідуа́льна-працо́ўны
індывідуа́льна-працо́ўнага
індывідуа́льна-працо́ўную індывідуа́льна-працо́ўнае індывідуа́льна-працо́ўныя
Т. індывідуа́льна-працо́ўным індывідуа́льна-працо́ўнай
індывідуа́льна-працо́ўнаю
індывідуа́льна-працо́ўным індывідуа́льна-працо́ўнымі
М. індывідуа́льна-працо́ўным індывідуа́льна-працо́ўнай індывідуа́льна-працо́ўным індывідуа́льна-працо́ўных

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

выхава́ўча-працо́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. выхава́ўча-працо́ўны выхава́ўча-працо́ўная выхава́ўча-працо́ўнае выхава́ўча-працо́ўныя
Р. выхава́ўча-працо́ўнага выхава́ўча-працо́ўнай
выхава́ўча-працо́ўнае
выхава́ўча-працо́ўнага выхава́ўча-працо́ўных
Д. выхава́ўча-працо́ўнаму выхава́ўча-працо́ўнай выхава́ўча-працо́ўнаму выхава́ўча-працо́ўным
В. выхава́ўча-працо́ўны (неадуш.)
выхава́ўча-працо́ўнага (адуш.)
выхава́ўча-працо́ўную выхава́ўча-працо́ўнае выхава́ўча-працо́ўныя (неадуш.)
выхава́ўча-працо́ўных (адуш.)
Т. выхава́ўча-працо́ўным выхава́ўча-працо́ўнай
выхава́ўча-працо́ўнаю
выхава́ўча-працо́ўным выхава́ўча-працо́ўнымі
М. выхава́ўча-працо́ўным выхава́ўча-працо́ўнай выхава́ўча-працо́ўным выхава́ўча-працо́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)