праху́каць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праху́каю праху́каем
2-я ас. праху́каеш праху́каеце
3-я ас. праху́кае праху́каюць
Прошлы час
м. праху́каў праху́калі
ж. праху́кала
н. праху́кала
Загадны лад
2-я ас. праху́кай праху́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час праху́каўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праху́каць сов. дыша́, очи́стить (ото льда, снега);

п. прата́лінку на шы́бе — дыша́, очи́стить прота́линку на око́нном стекле́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Хукаючы, ачысціць ад снегу, лёду (звычайна пра шыбу). Салдат Сідараў прахукаў на шыбе праталіну і зірнуў на двор. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праху́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прахукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прата́ліна, ‑ы, ж.

Месца, дзе растаў снег і агалілася зямля. Снег сыходзіў дружна і хутка. Увачавідкі вырасталі на палях чорныя праталіны зямлі. Краўчанка. // Месца, якое растала (на замёрзлай шыбе). Прахукаць праталіну на шыбе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)