прахо́дча-здабыўны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прахо́дча-здабыўны́ прахо́дча-здабыўна́я прахо́дча-здабыўно́е прахо́дча-здабыўны́я
Р. прахо́дча-здабыўно́га прахо́дча-здабыўно́й
прахо́дча-здабыўно́е
прахо́дча-здабыўно́га прахо́дча-здабыўны́х
Д. прахо́дча-здабыўно́му прахо́дча-здабыўно́й прахо́дча-здабыўно́му прахо́дча-здабыўны́м
В. прахо́дча-здабыўны́ (неадуш.)
прахо́дча-здабыўно́га (адуш.)
прахо́дча-здабыўну́ю прахо́дча-здабыўно́е прахо́дча-здабыўны́я (неадуш.)
прахо́дча-здабыўны́х (адуш.)
Т. прахо́дча-здабыўны́м прахо́дча-здабыўно́й
прахо́дча-здабыўно́ю
прахо́дча-здабыўны́м прахо́дча-здабыўны́мі
М. прахо́дча-здабыўны́м прахо́дча-здабыўно́й прахо́дча-здабыўны́м прахо́дча-здабыўны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАДЗЕ́МНАЯ ЗДАБЫ́ЧА карысных выкапняў,

спосаб здабывання цвёрдых карысных выкапняў з нетраў зямлі з дапамогай падземных горных вырабатак (раскрыўных, падрыхтоўчых, ачышчальных). П.з. пластавых пакладаў ажыццяўляюць пераважна суцэльнымі, стаўбавымі, камернымі і камбінаванымі сістэмамі.

Выбар сістэмы П.з. вызначаецца відам пакладу (пластавы, адвольнай формы, жыльны, россыпны і інш.), характарам залягання (пакатае, нахіленае, стромкае). Вырабаткі ў тоўшчы моцных парод вядуць буравыбуховым спосабам, у больш мяккіх пародах — праходчымі комплексамі. Непасрэдна здабыча выкапняў ажыццяўляецца ў ачышчальных вырабатках, якія праводзяцца па пласце, целе пакладу, па жыле і бесперапынна або цыклічна прасоўваюцца па пакладзе. Для комплекснай механізацыі П.з. выкарыстоўваюць комплексы, якія ўключаюць вузказахопныя ачышчальныя горныя камбайны, механізаванае горнае мацаванне, забойны канвеер і інш. Для вымання пакладу пры камерных сістэмах выкарыстоўваюць праходча-здабыўныя комплексы ў складзе праходча-здабыўнога камбайна, самаходных цыклічных транспартавальных машын (вагонаў, бункераў, перагружальнікаў і інш.) або неперарыўных (стужачных ці паслядоўных кароткіх канвеераў).

На Беларусі П.з. выкарыстоўваецца пры распрацоўцы Старобінскага радовішча калійных солей, дзе пабудаваны 4 калійныя руднікі.

П.​Я.​Антонаў.

т. 11, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)