прахапля́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прахапля́юся прахапля́емся
2-я ас. прахапля́ешся прахапля́ецеся
3-я ас. прахапля́ецца прахапля́юцца
Прошлы час
м. прахапля́ўся прахапля́ліся
ж. прахапля́лася
н. прахапля́лася
Дзеепрыслоўе
цяп. час прахапля́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прахапля́цца несов. просыпа́ться (внезапно)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прахапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да прахапіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахапі́цца, -аплю́ся, -о́пішся, -о́піцца; зак.

Раптоўна прачнуцца, абудзіцца.

П. ад моцнага стуку.

|| незак. прахапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца і прахо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прахва́твацца несов., см. прахапля́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прахо́плівацца несов., см. прахапля́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

start

[stɑ:rt]

1.

v.i.

1) пачына́цца

The play started at nine — П’е́са пачала́ся а дзявя́тай

2) ру́шыць, адыхо́дзіць

The train started on time — Цягнік адыйшо́ў у пару́

3) усхо́пвацца; уздры́гваць

He started in surprise — Ён уздры́гнуў ад нечака́насьці

2.

v.t.

1) пачына́ць

to start work — пача́ць пра́цу

to start an argument — пача́ць спрэ́чку

to start a fire — распалі́ць во́гнішча

He started his son in business — Ён дапамо́г сы́ну пача́ць бі́знэс

2) пуска́ць у рух, запуска́ць, стартава́ць

to start the engine — запусьці́ць мато́р

3) спу́джваць

to start a rabbit — спу́дзіць за́йца

3.

n.

1) пача́так -ку m.

2) Sport старт -у m., лі́нія ста́рту

3) уздры́гваньне n.; падско́к -у m.

to wake up with a start — прахапля́цца, рапто́ўна прачына́цца

4) Figur. штуршо́к -ка́ m., дапамога f.

to give someone a start — дапамагчы́ каму́ пача́ць не́шта

He started out to write a book — Ён узя́ўся піса́ць кні́гу

- start up

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)