пратэі́ды, ед. пратэі́д, -ду м., хим. протеи́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратэі́ды, ‑аў; адз. пратэід, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Складаныя бялкі — злучэнне простых бялкоў з небялковым рэчывам.

[Ад грэч. prōtos — першы і eidos — від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пратэіды 2/516; 6/379; 8/562

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАТЭІ́ДЫ (ад прата... + грэч. eidos выгляд),

складаныя бялкі, утвораныя з простых бялкоў (пратэінаў) і прастэтычных груп. У залежнасці ад хім. прыроды прастэтычнай групы падзяляюць на нуклеапратэіды, глікапратэіды, ліпапратэіды, фосфапратэіды і інш. Да П. адносяцца многія ферменты. Выконваюць пластычныя, ферментатыўныя, гарманальныя і інш. жыццёва важныя функцыі.

т. 13, с. 26

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пратэі́ды

(ад гр. proteion = першае месца + eidos = выгляд)

складаныя бялкі, утвораныя з простых бялкоў і рэчыва небялковай прыроды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пратэі́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пратэі́д пратэі́ды
Р. пратэі́ду пратэі́даў
Д. пратэі́ду пратэі́дам
В. пратэі́д пратэі́ды
Т. пратэі́дам пратэі́дамі
М. пратэі́дзе пратэі́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

протеи́ды мн., хим. пратэі́ды, -даў;

протеи́д ед. пратэі́д, -ду м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЭГІДРАГЕНА́ЗЫ,

ферменты класа аксідарэдуктаз, што каталізуюць акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі пераносу вадароду (электрона) ад субстрату да акцэптара. Вельмі пашыраны ў прыродзе, удзельнічаюць у рэакцыях, што складаюць аснову акіслення біялагічнага і энергет. забеспячэння клетак (гл. Дыханне), некаторыя ў аднаўленчых біясінт. працэсах.

Паводле хім. прыроды Д. — пратэіды з пірымідзінавымі (НАД, НАДФ) ці флавінавымі (ФАД, ФМН) каферментамі — акцэптарамі атамаў вадароду. Падзяляюцца на аэробныя (пераносяць вадарод непасрэдна на малекулярны кісларод) і анаэробныя (акцэптарам вадароду можа быць іншая Д.). Назва Д. даецца па субстраце, што акісляецца (напр., Д., якая дэгідрыруе этылавы спірт, наз. алкагольдэгідрагеназай, малочную кіслату — малатдэгідрагеназай і інш.).

т. 6, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мукапратэі́ды

(ад лац. mucus = слізь + пратэіды)

тое, што і мукоіды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хромапратэі́ды

(ад хрома- + пратэіды)

складаныя бялкі, якія змяшчаюць афарбаваныя небялковыя кампаненты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)