Пратэстанцкая царква 1/327; 4/374; 7/431

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Слуцкая вышэйшая пратэстанцкая школа 2/325

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пратэста́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пратэстанта (у 1 знач.), да пратэстантызму. Пратэстанцкая царква.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэста́нцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пратэста́нцкі пратэста́нцкая пратэста́нцкае пратэста́нцкія
Р. пратэста́нцкага пратэста́нцкай
пратэста́нцкае
пратэста́нцкага пратэста́нцкіх
Д. пратэста́нцкаму пратэста́нцкай пратэста́нцкаму пратэста́нцкім
В. пратэста́нцкі (неадуш.)
пратэста́нцкага (адуш.)
пратэста́нцкую пратэста́нцкае пратэста́нцкія (неадуш.)
пратэста́нцкіх (адуш.)
Т. пратэста́нцкім пратэста́нцкай
пратэста́нцкаю
пратэста́нцкім пратэста́нцкімі
М. пратэста́нцкім пратэста́нцкай пратэста́нцкім пратэста́нцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хрысція́нска-пратэста́нцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. хрысція́нска-пратэста́нцкі хрысція́нска-пратэста́нцкая хрысція́нска-пратэста́нцкае хрысція́нска-пратэста́нцкія
Р. хрысція́нска-пратэста́нцкага хрысція́нска-пратэста́нцкай
хрысція́нска-пратэста́нцкае
хрысція́нска-пратэста́нцкага хрысція́нска-пратэста́нцкіх
Д. хрысція́нска-пратэста́нцкаму хрысція́нска-пратэста́нцкай хрысція́нска-пратэста́нцкаму хрысція́нска-пратэста́нцкім
В. хрысція́нска-пратэста́нцкі (неадуш.)
хрысція́нска-пратэста́нцкага (адуш.)
хрысція́нска-пратэста́нцкую хрысція́нска-пратэста́нцкае хрысція́нска-пратэста́нцкія (неадуш.)
хрысція́нска-пратэста́нцкіх (адуш.)
Т. хрысція́нска-пратэста́нцкім хрысція́нска-пратэста́нцкай
хрысція́нска-пратэста́нцкаю
хрысція́нска-пратэста́нцкім хрысція́нска-пратэста́нцкімі
М. хрысція́нска-пратэста́нцкім хрысція́нска-пратэста́нцкай хрысція́нска-пратэста́нцкім хрысція́нска-пратэста́нцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БЕ́ЛАЯ ГАРА́ (Bilá Hora),

гара ў Чэхіі, побач з Прагай. Тут 8.11.1620 у час Трыццацігадовай вайны 1618—48 імперска-баварскія войскі (Каталіцкая ліга) разбілі чэшскія войскі (Пратэстанцкая унія). З гэтага часу Чэхія страціла сваю самастойнасць і на 300 гадоў трапіла пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў.

т. 3, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

царква́ ж. Krche f -, -n;

каталі́цкая царква́ (römisch-) kathlische Krche;

правасла́ўная царква́ orthodxe Krche;

пратэста́нцкая царква́ protestntische Krche;

унія́цкая царква́ grechisch-kathlische [unierte] Krche

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ДАРБІ́СТЫ, евангельскія хрысціяне дарбісты, плімуцкія браты,

рэлігійная пратэстанцкая секта. Створана ў 1820—30-я г. ў г. Плімут (Англія) святаром Дж.​Н.​Дарбі (адсюль назва) як абшчына, апазіцыйная афіц. англіканскай царкве. Веравучэннем блізкія да баптыстаў і евангельскіх хрысціян. Вялі прапаганду сярод хрысціян і іудзеяў. Абраднасць больш спрошчаная. Д. поўнасцю адмаўляюць духавенства як асобную прафесійную групу і надаюць вял. значэнне асабістаму тлумачэнню Бібліі. Найб. распаўсюджаны ў Англіі і яе б. калоніях і дамініёнах, Зах. Еўропе. У пач. 20 ст. з’явіліся ў Беларусі (Мінск). У 1920—30-я г. ў Зах.

Беларусі склаліся 3 цэнтры Д.: у Брэсце, Кобрыне, Пінску, якія праводзілі місіянерскую работу сярод мясц. сялян, а таксама яўрэяў. Пасля Вял. Айч. вайны дзейнасць секты заняпала.

Б.​І.​Камейша.

т. 6, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЗА́НА (Lausanne),

горад на ПдЗ Швейцарыі. Адм. ц. кантона Во. 123 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 250 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на Жэнеўскім возеры. Прам-сць: маш.-буд., металаапр., паліграф., швейная, харчасмакавая, у т. л. тытунёвая, вінаробчая. Ун-т. Штаб-кватэра Міжнар. Алімпійскага к-та. Музеі: алімпійскі, выяўл. мастацтваў, археалогіі і гісторыі, дэкар. мастацтваў і інш. Арх. помнікі 12—18 ст. Шматлікія масты і фунікулёры. Турызм. Курорт.

У старажытнасці паселішча, якое рымляне наз. Лаўзоніум. З 590 цэнтр епіскапства (улада належала сеньёру-епіскапу), якое ў 1536 скасавана ў выніку Рэфармацыі. У 13—14 ст. горад залежаў ад Савойскага графства, у 1536—1798 — ад Берна. У 1537 засн. пратэстанцкая акадэмія (з 1891 ун-т). У 1798 сталіца Леманскай рэспублікі. З 1803 у складзе Швейцарыі, сталіца кантона Во (Ваат). У Л. знаходзіцца федэральны трыбунал (з 1874), праводзяцца шматлікія міжнар. канферэнцыі, у т. л. Лазанская канферэнцыя 1922—23. Сусветна вядомы курорт.

т. 9, с. 97

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РОД у гісторыі,

супольнасць кроўных сваякоў, якія вядуць паходжанне ад агульнага продка (часам легендарнага) і маюць пэўныя агульныя сац., паліт., эканам., рэліг. інтарэсы. Мае вял. значэнне ў традыц. грамадствах. У феад. Беларусі роднасць вялася па мужчынскай лініі. Само паняцце «Р.» мела сэнс толькі ў дачыненні да вышэйшых пластоў грамадства (князёў, шляхты, духавенства і інш.). Члены шляхецкага Р карысталіся агульным прозвішчам (канчаткова ўсталяваліся ў 16 ст.) і агульным гербам (уведзены Гарадзельскім прывілеем 1413 для католікаў, на праваслаўных пашыраны Прывілеем 1432 і Прывілеем 1434). Прызнаваліся агульныя юрыд. правы і абавязкі шляхецкіх Р., якія спачатку неслі агульную адказнасць перад законам. Прывілеем 1447 вял. кн. Казімір устанавіў індывідуальную адказнасць шляхціцаў за злачынствы. Р. захоўвалі права выкупу сваіх родавых маёнткаў (вотчын) з рук пабочных асоб. У ВКЛ існавала каля 50 магнацкіх Р., члены іх мелі буйныя зямельныя ўладанні і займалі вышэйшыя дзярж. пасады (міністэрскія і сенатарскія). Значныя Р. аб’ядноўваліся вакол агульных паліт. інтарэсаў і ўтваралі своеасаблівыя партыі («фамілія» Чартарыйскіх, пратэстанцкая і каталіцкая лініі Радзівілаў, Сапегаў). З далучэннем бел. зямель да Рас. імперыі ў выніку 3 падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795) бел. шляхецкія Р. страцілі паліт. ўплыў, а з развіццём капіталістычных адносін у 19 ст. зніклі як супольнасці з агульнымі эканам. інтарэсамі. У Рас. імперыі ўрад вёў улік членаў дваранскіх Р. (гл. Радаводныя кнігі), якія карысталіся пэўнымі сац.-эканам. прывілеямі.

т. 13, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)