пратуры́ць гл. турыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратуры́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пратуру́ прату́рым
2-я ас. прату́рыш прату́рыце
3-я ас. прату́рыць прату́раць
Прошлы час
м. пратуры́ў пратуры́лі
ж. пратуры́ла
н. пратуры́ла
Загадны лад
2-я ас. пратуры́ пратуры́це
Дзеепрыслоўе
прош. час пратуры́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пратуры́ць сов., разг. протури́ть, прогна́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратуры́ць, ‑туру, ‑турыш, ‑турыць; зак., каго-што.

Разм. Выгнаць адкуль‑н. Дрэнна вучыцца Хомка. Даўно адабраў бы ў яго кніжку і пратурыў бы яго вон са школы настаўнік, каб не дзіўная натура ў Хомчынага бацькі. Гарэцкі. // Прымусіць пайсці, паехаць куды‑н. з якой‑н. мэтай. — Не думаў ехаць, — гаварыў .. [дзед], разгладжваючы бараду, — але ж жанкі пратурылі. З’ездзі і з’ездзі, праведай, як там нашы... Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратуры́ць hinusjagen vt, hinuswerfen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

туры́ць, туру́, ту́рыш, ту́рыць; незак., каго (што) (разм.).

Выганяць, праганяць адкуль-н.

|| зак. вы́турыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і пратуры́ць, -туру́, -ту́рыш, -ту́рыць; -ту́раны.

|| аднакр. турну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протури́ть сов., прост. пратуры́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прату́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)