Пратонная радыеактыўнасць 10/610

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прато́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прато́нны прато́нная прато́ннае прато́нныя
Р. прато́ннага прато́ннай
прато́ннае
прато́ннага прато́нных
Д. прато́ннаму прато́ннай прато́ннаму прато́нным
В. прато́нны (неадуш.)
прато́ннага (адуш.)
прато́нную прато́ннае прато́нныя (неадуш.)
прато́нных (адуш.)
Т. прато́нным прато́ннай
прато́ннаю
прато́нным прато́ннымі
М. прато́нным прато́ннай прато́нным прато́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прото́нный прато́нны;

прото́нная терапи́я мед. прато́нная тэрапі́я;

прото́нный синхротро́н физ. прато́нны сінхратро́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прато́н-прато́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прато́н-прато́нны прато́н-прато́нная прато́н-прато́ннае прато́н-прато́нныя
Р. прато́н-прато́ннага прато́н-прато́ннай
прато́н-прато́ннае
прато́н-прато́ннага прато́н-прато́нных
Д. прато́н-прато́ннаму прато́н-прато́ннай прато́н-прато́ннаму прато́н-прато́нным
В. прато́н-прато́нны (неадуш.)
прато́н-прато́ннага (адуш.)
прато́н-прато́нную прато́н-прато́ннае прато́н-прато́нныя (неадуш.)
прато́н-прато́нных (адуш.)
Т. прато́н-прато́нным прато́н-прато́ннай
прато́н-прато́ннаю
прато́н-прато́нным прато́н-прато́ннымі
М. прато́н-прато́нным прато́н-прато́ннай прато́н-прато́нным прато́н-прато́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАДЫЕАКТЫ́ЎНАСЦЬ (ад радые... + лац. activus дзейны),

уласцівасць некаторых атамных ядраў самаадвольна мяняць свой састаў (зарад Z, масавы лік А) у выніку вылучэння элементарных часціц ці фрагментаў ядраў (лёгкія ядры, асколкі дзялення), а таксама жорсткага электрамагн. выпрамянення (гама-выпрамянення); самаадвольнае ператварэнне нестабільных атамных ядраў у інш. ядры (стабільныя або радыеактыўныя). Тэрмін «Р.» выкарыстоўваецца толькі ў адносінах да ядраў, што радыеактыўныя ў асн. стане; пры дастаткова высокіх энергіях узбуджэння стабільныя ядры таксама становяцца радыеактыўнымі. Некаторыя радыеактыўныя нукліды існуюць у прыродзе (гл. Радыеактыўныя рады), але большасць радыенуклідаў атрымана штучна (гл. Ядзерныя рэакцыі), што і вызначае межы (па A і Z) іх існавання. Натуральную Р. (Р. прыродных ізатопаў) адкрыў у 1896 А.​А.​Бекерэль, штучную — у 1934 адкрылі І. і Ф. Жаліо-Кюры.

Тыпы Р.: альфа-распад, бэта-распад, спантаннае дзяленне ядраў, пратонная, двухпратонная і двухнейтронная Р. (радыеактыўныя ядры пры распадзе вылучаюць, адпаведна, 1 ці 2 пратоны, 2 нейтроны), двухстадыйная Р. Паводле асн. закону Р. колькасць радыеактыўных ядраў N убывае з часам t: N(t) = N exp(−Xt), дзе N0 — зыходная колькасць ядраў, λ — пастаянная распаду, значэнне якой звязана з перыядам паўраспаду Τ1/2: λΤ1/2 = ln2. Скорасць распаду ядраў практычна для ўсіх тыпаў Р. пры змене знешніх умоў (т-ра, ціск і інш.) не мяняецца. Колькасная характарыстыка Р. — актыўнасць — колькасць радыеактыўных распадаў за адзінку часу. Адзінка актыўнасці ў СІбекерэль (Бк); карыстаюцца таксама вытворнымі адзінкамі — удзельная (Бк/кг), малярная (Бк/моль), аб’ёмная (Бк/м1) і паверхневая актыўнасць (Бк/м²). Выкарыстоўваюць Р. у ядзернай энергетыцы і вытв-сці ядз. зброі, у сельскай гаспадарцы, біялогіі, медыцыне (гл. Ізатопныя індыкатары. Прамянёвая тэрапія), тэхніцы (метады неразбуральнага кантролю) і інш.

Літ.:

Альфа-, бета- и гамма-спектроскопия: Пер. с англ. Вып. 1—4. М., 1969;

Учение о радиоактивности: История и современность. М., 1973.

Э.​А.​Рудак.

т. 13, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)