пратаза́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пратаза́н пратаза́ны
Р. пратаза́на пратаза́наў
Д. пратаза́ну пратаза́нам
В. пратаза́н пратаза́ны
Т. пратаза́нам пратаза́намі
М. пратаза́не пратаза́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПРАТАЗА́Н (ням. Partisane ад франц. pertuisane),

кап’ё з плоскім і доўгім металічным наканечнікам, замацаваным на дрэўку даўжынёй да 2,5 м і больш. Наканечнік упрыгожвалі арнаментам, выявай герба і інш.; дрэўка размалёўвалі або абшывалі аксамітам, шоўкам і інш. У 16 ст. П. — зброя ландскнехтаў, У 17 — целаахоўнікаў пры манархах, у т. л. ў Рэчы Паспалітай. Пад назвай эспатон быў на ўзбраенні рас. арміі да пач. 19 ст.

Пратазан з выявай гербаў Рэчы Паспалітай. Каля 1700.

т. 13, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пратаза́н

(ням. Partisane)

кап’ё з плоскім і доўгім металічным наканечнікам, якое было на ўзбраенні ландскнехтаў у 16 ст. і целаахоўнікаў пры манархах у 17 ст., а таксама ганаровай зброяй рускіх штаб-афіцэраў у 18 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)