прасі́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).

Асоба, якая звяртаецца з просьбай, з прашэннем да каго-н. ці куды-н.

Прыём прасіцеляў.

|| ж. прасі́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. прасі́цельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасі́цель

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прасі́цель прасі́целі
Р. прасі́целя прасі́целяў
Д. прасі́целю прасі́целям
В. прасі́целя прасі́целяў
Т. прасі́целем прасі́целямі
М. прасі́целю прасі́целях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прасі́цель м. проси́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасі́цель, ‑я, м.

Той, хто звяртаецца з просьбай, з прашэннем да каго‑н. ці куды‑н. Такім чынам .. [Гукану] ўдавалася абмінуць большасць кватэрных прасіцеляў, якія падпільноўвалі штодня. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасі́цель м. канц. гл. просьбіт

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

чалабі́тчык, ‑а, м.

Гіст. Той, хто звяртаецца з чалабітнай; прасіцель, ісцец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасі́целька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Жан. да прасіцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проси́тель уст. прасі́цель, -ля м., про́сьбіт, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

petent

м. прасіцель, просьбіт; наведнік, наведвальнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Fürbitter m -s, - прасі́цель, про́сьбіт, хада́йнік; засту́пнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)