прася́кнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. прася́кне прася́кнуць
Прошлы час
м. прася́кнуў прася́кнулі
ж. прася́кнула
н. прася́кнула
Дзеепрыслоўе
прош. час прася́кнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прася́кнуць, -ну, -неш, -не; -нуў, -нула; -ні; -нуты; зак.

1. Пранікнуць куды-н. праз што-н.

Цемра імкнулася п. усюды.

2. перан., што (звычайна ў форме дзеепрым. зал. прош.). Напоўніць якім-н. пачуццём, ідэяй.

Верш прасякнуты пафасам гуманізму.

|| незак. прасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прасякне́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прася́кнуць сов.

1. (чем-л.) пропита́ться;

2. перен. прони́кнуть, просочи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прася́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Пранікнуць куды‑н. праз што‑н. [Цемра] намагалася прасякнуць усюды. Дзяргай.

2. перан.; што (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Напоўніць якім‑н. пачуццём, ідэяй. Уся .. творчасць [Я. Купалы] прасякнута ідэяй служэння народу, сцвярджэннем правоў працоўнага чалавека. Івашын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасяка́ць² гл. прасякнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прася́кнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасякнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наспіртава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

1. Прасякнуць, насыціцца спіртам.

2. перан. Разм. Напіцца п’яным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасяка́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасячы, прасекчы.

прасяка́ць 2, ‑ае.

Незак. да прасякнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́смаліцца 1, ‑ліцца; зак.

Прасякнуць смалою; прасмаліцца.

вы́смаліцца 2, ‑ліцца; зак.

Разм. Выгараць ад сонца, агню і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przepoić

зак. насыціць, прасякнуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)