Ізамерыя прасторавая (у хіміі) 5/52

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Прасторавая рашотка (у крышталаграфіі), гл. Крышталічная рашотка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСТО́РАВАЯ ІНВЕ́РСІЯ,

змена знакаў прасторавых каардынат часціц на процілеглыя: x−x, y−y, z−z. Фіз. сэнс пераўтварэння П.і. звязаны з тым, што працэсы прыроды, абумоўленыя моцнымі і эл.-магн. ўзаемадзеяннямі, не змяняюцца пры П.і. — для ўсякага такога працэсу ў прыродзе ажыццяўляецца і працякае з той жа імавернасцю «люстрана адбіты» працэс і квантавамех. апісанне яго вядзе да існавання прасторавай цотнасці, якая захоўваецца пры моцных і эл.-магн. узаемадзеяннях. У слабых узаемадзеяннях такая сіметрыя адсутнічае (прасторавая цотнасць не захоўваецца).

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСТО́РАВАЯ КРЫВА́Я,

лінія, пункты якой не ляжаць у адной плоскасці. У дэкартавых каардынатах задаецца як перасячэнне 2 паверхняў F(x, y, z) = 0 і Φ(x, y, z) = 0 або ў параметрычнай форме: x = x(t), y = y(t), z = z(t).

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСТО́РАВАЯ ІЗАМЕРЫ́Я, стэрэаізамерыя,

адзін з тыпаў ізамерыі хім. злучэнняў. Абумоўлена існаваннем злучэнняў (стэрэаізамераў) з аднолькавай паслядоўнасцю сувязей атамаў паміж сабой, але розным іх прасторавым размяшчэннем у малекуле. Падзяляюць на энантыямерыю, ці аптычную ізамерыю, якая ўзнікае пры наяўнасці ў малекуле элемента хіральнасці, дыястэрэамерыю, абумоўленую існаваннем у злучэнняў з некалькімі элементамі хіральнасці груп прасторавых ізамераў, якія не з’яўляюцца аптычнымі антыподамі (гл. Дыястэрэамеры), геаметрычную ізамерыю, уласцівую злучэнням з падвойнымі сувязямі і малымі цыкламі.

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАСТО́РАВАЯ СІСТЭ́МА ў будаўнічай механіцы,

сістэма нясучай канструкцыі (або яе разліковая схема), якая характарызуецца прасторавым размеркаваннем мех. намаганняў у яе элементах. Падзяляюцца на масіўныя (напр., падмуркі, плаціны, станіны машын); танкасценныя (у выглядзе пласцін і абалонак); стрыжнёвыя (вежы, мачты, фермы мастоў, апоры ЛЭП і інш.); прасторавыя каркасы (складаюцца з калон і рыгеляў, звязаных у рамныя злучэнні). П.с. геаметрычна нязменныя, што забяспечвае іх эфектыўнасць (эканамічнасць), аднак іх буд-ва патрабуе складаных разлікаў. Гл. таксама Камбінаваная сістэма, Плоская сістэма.

т. 13, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стэрэаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел геаметрыі, у якім вывучаюцца ўласцівасці геаметрычных фігур, што не ляжаць у адной плоскасці; прасторавая геаметрыя.

[Ад грэч. stereos — прасторавы і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасто́равы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прасто́равы прасто́равая прасто́равае прасто́равыя
Р. прасто́равага прасто́равай
прасто́равае
прасто́равага прасто́равых
Д. прасто́раваму прасто́равай прасто́раваму прасто́равым
В. прасто́равы (неадуш.)
прасто́равага (адуш.)
прасто́равую прасто́равае прасто́равыя (неадуш.)
прасто́равых (адуш.)
Т. прасто́равым прасто́равай
прасто́раваю
прасто́равым прасто́равымі
М. прасто́равым прасто́равай прасто́равым прасто́равых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прасто́равы räumlich; Raum-, streomtrisch, Streo-;

прасто́равая перспекты́ва Rumperspektive [-və] f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

траве́я

(фр. travée)

прасторавая ячэйка нефа ў раманскай і гатычнай архітэктуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)