Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
пабудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Паставіць сабе дом або іншы будынак. Тры гады назад выгаралі Мікуцічы, і тады дзядзька Марцін надумаўся пабудавацца тут, дзе было прастарней і спакайней.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Паслабаджа́ць ’аслабляць нацягнутае або туга завязанае, адпускаць’ (Юрч., Бяльк.), паслабадніць ’параскашнець, зрабіцца прастарней’, ’вызваліцца, мець вольны час’, ’адчуць сябе лепш’ (Юрч., Сл. ПЗБ). УтворанД ад слабода < свабода (гл.) і слабодны і прэфіксе па‑ са значэннем пашырэння дзейнасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прына́мсі, пабочн.
Ва ўсякім разе. Лабановіч мінае выганы, выходзіць у поле. Тут прастарней і як бы вальней трохі, прынамсі, нікога не відаць.Колас.Нарадчыца зарачанскага дэпо Ліда Падбярэзская была дзяўчына незвычайная. Гэтак, прынамсі, думаў Міхась.Васілёнак.Салдат зычным голасам закрычаў да камандзіра батальёна так, быццам быў, прынамсі, палкоўнікам.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гараць1, ‑рыць; зак.
1. Згарэць поўнасцю, да канца. Выгаралі дровы ў печы. Выгарала газа ў лямпе. □ Тры гады назад выгаралі Мікуцічы, і тады дзядзька Марцін надумаўся пабудавацца тут, дзе было прастарней і спакайней.Колас.// Пасохнуць, загінуць ад спёкі. Пасека аж белая ад іх, нібы гэта не сіўцы, а ржышча выгарала, адлежалася пад сонцам, вымакла, як каноплі ў вадзе, а цяпер зноў узнялося шчоткай.Пташнікаў.
2. Выліняць, страціць натуральны колер пад уздзеяннем сонца. Валасы.. [хлапчуковы] белыя.. выгаралі на сонцы і сталі рыжаватымі.Чарнышэвіч.
вы́гараць2, ‑рыць; зак.
Разм. Станоўча вырашыцца, удацца. [Аканом] крычаў, але разумеў, што справа яго не выгарала, што не прымусіць ён ні парабчанак, ні парабкоў рабіць за дваіх.Чарнышэвіч.
выгара́ць1, ‑а́е.
Незак.да вы́гараць 1.
выгара́ць2, ‑ае.
Незак.да вы́гараць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)