прасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Поўнасцю падсмажыць.

П. грыбы.

2. Правесці які-н. час, смажачы што-н.

Цэлую гадзіну прасмажыла бульбу.

|| незак. прасма́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасма́жыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прасма́жу прасма́жым
2-я ас. прасма́жыш прасма́жыце
3-я ас. прасма́жыць прасма́жаць
Прошлы час
м. прасма́жыў прасма́жылі
ж. прасма́жыла
н. прасма́жыла
Загадны лад
2-я ас. прасма́ж прасма́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час прасма́жыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасма́жыць сов., в разн. знач. прожа́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

1. Смажачы, давесці да поўнай гатоўнасці. Прасмажыць сала.

2. і без дап. Смажыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасма́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасмажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Смажачы, згатаваць; добра прасмажыць. На прыпеку старая ўсмажыла яечню, наліла кубачак сырадою, паклала акрайчык хлеба і ўсё ўпрошвала, каб хаця ела [Галя]. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wysmażyć

зак.

1. высмажыць, прасмажыць;

2. разм. перан. навыдумляць, панапісаць, вымучыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прожа́рить сов.

1. (приготовить для еды) прапячы́; (мясо) прасма́жыць; (сало) прасква́рыць; (кофе, семечки и т. п.) прапра́жыць;

2. перен. (прогреть на солнце) прапалі́ць, напячы́, прапячы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)