праслухо́ўванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. праслухо́ўванне
Р. праслухо́ўвання
Д. праслухо́ўванню
В. праслухо́ўванне
Т. праслухо́ўваннем
М. праслухо́ўванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праслухо́ўванне ср. прослу́шивание; см. праслухо́ўваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. гл. слухаць.

2. каго-што. Выслухаць ад пачатку да канца.

П. оперу. П. курс лекцый.

3. каго-што. Вызначыць на слых стан чаго-н. (спец.).

П. лёгкія.

4. што. Слухаючы, не ўспрыняць, не пачуць (разм.).

Баяцца, каб не п. галоўнае.

5. Выведаць па чутках, размовах.

П. аб прыездзе артыстаў.

6. каго-што. Правесці які-н. час слухаючы.

|| незак. праслу́хваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз. праслу́хванне, -я, н. і праслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз. праслухо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прослу́шивание праслу́хванне, -ння ср., праслухо́ўванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

audition​1 [ɔ:ˈdɪʃn] v. праслухо́ўванне (спевака, акцёра), слу́ханне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wiretapping [ˈwaɪəˌtæpɪŋ] n. перахва́т тэлефо́нных паведамле́нняў; праслухо́ўванне тэлефо́нных размо́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

стэтаскапі́я

(ад гр. stethos = грудзі + -скапія)

праслухоўванне сэрца, лёгкіх пры дапамозе стэтаскопа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

przesłuchanie

н.

1. праслухоўванне;

2. юр. допыт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

САМААДУКА́ЦЫЯ,

мэтанакіраваная пазнавальная дзейнасць, якая кіруецца самой асобай; набыццё сістэм. ведаў у якой-н. галіне навукі, тэхнікі, культуры, паліт. жыцці і інш. самаст. работай паза навуч. ўстановамі; адзін са сродкаў самавыхавання. Мэта С. — атрыманне кваліфікацыі або павышэнне адукац. ўзроўню. Асн. віды С. — агульная і спецыяльная. Асн. форма — вывучэнне навук., навукова-папулярнай, вучэбнай, маст. і інш. л-ры. Крыніцамі С. служаць таксама праслухоўванне лекцый, дакладаў, фоназапісаў, кансультацыі спецыялістаў, прагляд кінафільмаў, наведванне музеяў, выставак; розныя віды практычнай дзейнасці — эксперыменты, доследы і інш. С. — абавязковы кампанент сучаснага навучання. Яна можа развівацца адначасова з вучобай у навуч. установе (пашыраць, дапаўняць, паглыбляць вучэбны матэрыял), а можа быць і самаст. у адносінах да навучання (вывучэнне новых курсаў, якіх няма ў навуч. установе).

т. 14, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

щу́панье

1. ма́цанне, -ння ср.;

2. шчу́панне, -ння ср., ма́цанне, -ння ср., абма́цванне, -ння ср.; праслухо́ўванне, -ння ср.;

3. шчу́панне, -ння ср., прашчу́пванне, -ння ср.; см. щу́пать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)