праслаўля́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. праслаўля́юся праслаўля́емся
2-я ас. праслаўля́ешся праслаўля́ецеся
3-я ас. праслаўля́ецца праслаўля́юцца
Прошлы час
м. праслаўля́ўся праслаўля́ліся
ж. праслаўля́лася
н. праслаўля́лася
Дзеепрыслоўе
цяп. час праслаўля́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

праслаўля́цца несов., возвр., страд. прославля́ться; см. прасла́віцца, праслаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праслаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да праславіцца.

2. Зал. да праслаўляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасла́віцца, -ла́ўлюся, -ла́вішся, -ла́віцца; зак.

Стаць вядомым, славутым.

П. подзвігамі.

|| незак. праслаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. праслаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

восславля́ться страд. услаўля́цца, праслаўля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прославля́ться

1. праслаўля́цца; услаўля́цца; см. просла́виться;

2. страд. праслаўля́цца; услаўля́цца; нясла́віцца, га́ньбіцца; см. прославля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́віцца, сла́ўлюся, сла́вішся, сла́віцца; незак.

1. чым або са словам «як». Мець шырокую вядомасць у якіх-н. адносінах.

Горад славіцца сваімі паркамі.

Ён славіўся як аматар рыбалкі.

2. Праслаўляцца, ушаноўвацца.

У песнях славіцца наш беларускі край.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праслаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. праслаўляць — праславіць (у 1, 2 знач.) і стан паводле дзеясл. праслаўляцца — праславіцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сла́віць, сла́віцца ‘мець славу, шырокую вядомасць у якіх-небудзь адносінах; усхвалявацца, праслаўляцца, ушаноўвацца’. Гл. слава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wsławiać się

незак. праслаўляцца, услаўляцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)