прасе́ка, -і, ДМ -е́цы, мн. -і, -се́к, ж.

Дарога, вузкая паласа ў лесе, лесапарку, ачышчаная ад дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасе́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прасе́ка прасе́кі
Р. прасе́кі прасе́к
Д. прасе́цы прасе́кам
В. прасе́ку прасе́кі
Т. прасе́кай
прасе́каю
прасе́камі
М. прасе́цы прасе́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прасе́ка ж. про́сека

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад. Я не магу адвесці вачэй ад лініі-прасекі. Прарэзаная праз лясныя нетры, яна зачаравала мяне сваім хараством. Пальчэўскі. Хутка .. [мужчыны] збочылі з шырокай дарогі на вузкую лясную прасеку і ехалі цяпер марудна. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасе́ка ж Schnise f -, -n; Drchhau m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прасе́ка ’ачышчаная ад дрэў паласа ў лесе, якая служыць граніцай участка, дарогай і пад.’ (ТСБМ), гл. і про́сека. Да прасякаць, сячы (гл.). Аб гэтых словах як дарожных тэрмінах гл. Куркіна (Этимология–1968, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасе́ка Ачышчаная ад лесу і кустоў паласа ў лесе, якая раздзяляе лясныя кварталы, служыць граніцай участка, дарогай (БРС). Тое ж просека (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

про́сека прасе́ка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́сека ж гл прасека

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

про́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Тое, што і прасека. Але просека вось ужо канчаецца, уперадзе пачынае адсвечваць блакітны небасхіл. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)