прарэ́зка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прарэ́зка прарэ́зкі
Р. прарэ́зкі прарэ́зак
Д. прарэ́зцы прарэ́зкам
В. прарэ́зку прарэ́зкі
Т. прарэ́зкай
прарэ́зкаю
прарэ́зкамі
М. прарэ́зцы прарэ́зках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прарэ́зка ж., спец. проре́зка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑зак. Прарэзаная дзірка для зашпільвання, прышпільвання чаго‑н. З кішэнькі ў кішэньку быў працягнуты праз прарэзаў ланцужок. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прарэ́зка ’пятліца’ (Касп., Мат. Маг., Шатал.), пра́разка ’тс’ (Ян.), про́рузка ’тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), прорэ́зка ’падоўжаны разрэз у сарочцы’ (лун., Шатал.). Суфіксальны дэрыват ад прарэзаць < рэзаць (гл.). Сюды ж прарэ́зь ’нарэзы на мянташцы’ (навагр., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак., што.

1. Зрабіць чым-н. рэжучым адтуліну ў чым-н.

П. сукно. П. акно (прасячы, прапілаваць; спец.).

2. Рэзаць што-н. на працягу якога-н. часу.

3. перан. Прайсці, пралегчы праз што-н., упоперак чаго-н., перасячы што-н.

Маланка прарэзала неба.

Лоб прарэзалі маршчыны.

|| незак. прараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 3 знач.) і прарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).

|| наз. прарэ́з, -у, м. (да 1 знач.), прарэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.), прараза́нне, -я, н. (да 1 знач.) і прарэ́званне, -я, н. (да 1 знач.).

|| прым. праразны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

П. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проре́зка ж., разг., спец. прарэ́зка, -кі ж.; неоконч. прараза́нне, -ння ср., прарэ́званне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́разка ’пятля ў вопратцы для гузіка’ (Інстр. 2; брагін., Шатал., Сакал., Ян.), ’прарэх’ (лун., Шатал.), про́рыска ’тс’ (раг., чэрв., драг., Сл. ПЗБ), про́рэзка ’шырынка, прарэх’ (ТС, Сакал.). Гл. прарэзка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)