Пранікальная радыяцыя 1/553

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

праніка́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праніка́льны праніка́льная праніка́льнае праніка́льныя
Р. праніка́льнага праніка́льнай
праніка́льнае
праніка́льнага праніка́льных
Д. праніка́льнаму праніка́льнай праніка́льнаму праніка́льным
В. праніка́льны (неадуш.)
праніка́льнага (адуш.)
праніка́льную праніка́льнае праніка́льныя (неадуш.)
праніка́льных (адуш.)
Т. праніка́льным праніка́льнай
праніка́льнаю
праніка́льным праніка́льнымі
М. праніка́льным праніка́льнай праніка́льным праніка́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Radiatin

f -, -en фіз. выпраме́ньванне, радыццыя;

indringende [penetrnte] ~ праніка́льная радыццыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БЭ́ТА-ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ,

β-выпрамяненне, паток электронаў ці пазітронаў (β-часціц), якія выпраменьваюцца пры бэта-распадзе. Бэта-выпрамяненне выклікае іанізацыю, люмінесцэнцыю, уздзейнічае на фотаэмульсію.

Дзеянне бэта-выпрамянення на жывыя арганізмы падобна да біялагічнага дзеяння іанізавальных выпрамяненняў інш. відаў. Пры вонкавым апрамяненні арганізма бэта-выпрамяненнем пашкоджвае паверхневыя тканкі (пранікальная здольнасць β-часціц не перавышае некалькіх міліметраў). Пры пападанні β-радыеактыўных ізатопаў у арганізм асаблівасці прамянёвага пашкоджання залежаць ад размеркавання іх у тканках і ад перыяду паўраспаду (можа адбывацца гібель клетак, тканак і ўсяго арганізма). Адносная біялагічная эфектыўнасць бэта-выпрамяненняў блізкая да 1. Выкарыстоўваецца ў медыцыне (прамянёвая тэрапія).

т. 3, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радыя́цыя ж. фіз., ядзерн. Strhlung f -, Radiatin f;

со́нечная радыя́цыя Snnenstrahlung f -;

праніка́льная радыя́цыя drchdringende Strhlung (пры выбуху); Höhenstrahlung f - (касмічная);

інтэнсі́ўнасць радыя́цыі Strhlungsintensität f -;

засцяро́га ад радыя́цыі Strhlungsschutz m -es;

ко́лькасць радыя́цыі Strhlungsmenge f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГАЛАФІ́ТЫ

[ад гала... + ...фіт(ы)],

расліны, якія растуць на моцна засоленых глебах: па берагах мораў, на саланцах, саланчаках і інш. Марфалагічна часта падобныя да сукулентаў, але адрозніваюцца ад іх высокім асматычным ціскам (да 100 і больш атмасфер). Падзяляюцца на 3 групы. Эўгалафіты, або сапраўдныя галафіты (т.зв. салянкі), маюць пераважна мясістае лісце і сцёблы; цытаплазма ў іх клетках вельмі ўстойлівая да высокіх канцэнтрацый солей, якія назапашваюцца ў іх у вял. колькасці (салярос, сведа і шэраг пустынных паўкустоў). Крынагалафіты выдзяляюць назапашаныя ў іх солі пры дапамозе асаблівых залозак, якія ўкрываюць лісце і сцёблы. У сухое надвор’е на іх утвараецца налёт солей (напр., кермек, тамарыкс). Углікагалафітаў каранёвая сістэма мала пранікальная для солей, таму ў тканках яны не назапашваюцца ў вял. колькасці (некаторыя віды палыну і інш.). Сярод культ. раслін сапраўдныя галафіты адсутнічаюць. Гл. таксама Солевынослівасць раслін.

Л.В.Кірыпенка.

т. 4, с. 455

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)