прані́злівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прані́злівы прані́злівая прані́злівае прані́злівыя
Р. прані́злівага прані́злівай
прані́злівае
прані́злівага прані́злівых
Д. прані́зліваму прані́злівай прані́зліваму прані́злівым
В. прані́злівы (неадуш.)
прані́злівага (адуш.)
прані́злівую прані́злівае прані́злівыя (неадуш.)
прані́злівых (адуш.)
Т. прані́злівым прані́злівай
прані́зліваю
прані́злівым прані́злівымі
М. прані́злівым прані́злівай прані́злівым прані́злівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прані́злівы, -ая, -ае.

1. Рэзкі на слых.

П. свіст.

Пранізліва (прысл.) крыкнуць.

2. Пра погляд: востры, пільны.

3. Пра вецер, холад, боль і пад.: моцны, рэзкі, які наскрозь пранізвае.

|| наз. прані́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прані́злівы

1. пронзи́тельный; ре́зкий;

п. свіст — пронзи́тельный (ре́зкий) свист;

2. (очень сильный — о ветре, холоде и т.п.) прони́зывающий; (о боли — ещё) сверля́щий;

3. перен. (о взгляде) пронзи́тельный; о́стрый; (проникающий внутрь — ещё) прони́зывающий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прані́злівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які рэзка гучыць, рэжа слых. Крык быў поўны такога адчаю і быў такі пранізлівы, што ўсе, хто сядзеў поплеч, мімаволі ўвабралі галовы ў плечы. Лынькоў. Раптам цішыню парушыў пранізлівы званок з пярэдняга пакоя. Рамановіч.

2. Вельмі моцны, рэзкі, які наскрозь пранізвае (пра холад, вецер, боль і пад.). Дзьмуў халодны, пранізлівы вецер. Асіпенка. Цемра пагусцела, і халадок з ракі стаў пранізлівы. Хадкевіч.

3. Востры, пільны (зрок, погляд і пад.). Саўку было нават трохі няёмка пад такім пранізлівым позіркам Цімохавых вачэй. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прані́злівы drchdringend, bhrend, stchend (пра погляд); gllend, schrill (пра голас); hrenbetäubend (пра гук)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вятры́шча, -шча, м. (разм.).

Моцны, пранізлівы вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прано́злівы, см. прані́злівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пронзи́тельный

1. прані́злівы, прарэ́злівы;

пронзи́тельный крик прані́злівы (прарэ́злівы) крык;

2. (о ветре, холоде и т. п.) прані́злівы;

3. (о глазах, взгляде) прані́злівы;

пронзи́тельный взор прані́злівы по́зірк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скавы́ш, -у́, м. (разм.).

Моцны пранізлівы вецер з завываннем.

С. завываў у коміне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вісклі́вы, -ая, -ае.

1. Пранізлівы, з віскам.

В. крык.

2. Які часта вішчыць.

Вісклівае парася.

|| наз. вісклі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)