прамакну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак., што.

Высушыць (напісанае чарнілам) спецыяльнай мяккай паперай, якая лёгка ўбірае ў сябе вільгаць.

|| незак. прамака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прамака́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамакну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прамакну́ прамакнё́м
2-я ас. прамакне́ш прамакняце́
3-я ас. прамакне́ прамакну́ць
Прошлы час
м. прамакну́ў прамакну́лі
ж. прамакну́ла
н. прамакну́ла
Загадны лад
2-я ас. прамакні́ прамакні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прамакну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прамакну́ць сов. промокну́ть;

п. напі́санае — промокну́ть напи́санное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамакну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Асушыць чым‑н., што ўбірае ў сябе вільгаць (прамакальнай паперай, марляй і пад.). Толя скончыў яшчэ адну старонку, старанна прамакнуў напісанае і запытальна паглядзеў на старшую піянерважатую. Шыловіч. Камендант зноў прамакнуў насоўкай пот на твары, на лысіне. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамака́ць, прамакну́ць (mit dem Löschpapier) löschen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прамака́ць² гл. прамакнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

промокну́ть сов. прамакну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамака́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прамокнуць.

2. Прапускаць вільгаць, сырасць.

прамака́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прамакнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамака́ць I несов. (пропускать влагу, сырость) промока́ть;

бо́ты прамака́юць — сапоги́ промока́ют; см. прамо́кнуць

прамака́ць II несов. промока́ть; см. прамакну́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэс-пап’е́, нескл., н.

1. Адна з пісьмовых прылад у выглядзе бруска або выгнутай пласцінкі з прымацаванымі лісткамі прамакальнай паперы. Прамакнуць напісанае прэспап’е.

2. Цяжкі прадмет з бронзы, мармуру або якога‑н. металу і пад., якім прыціскаюць паперы, дакументы, каб яны не раскідаліся. [Рымар] пераклаў на стале нейкія паперы, прыціснуў іх прэс-пап’е. Арабей.

[Фр. presse-papiers.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)