практы́чнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. практы́чнасць
Р. практы́чнасці
Д. практы́чнасці
В. практы́чнасць
Т. практы́чнасцю
М. практы́чнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

практы́чнасць ж., в разн. знач. практи́чность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

практы́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць практычнага. Практычнасць тканіны.

2. Дзелавітасць, практычныя адносіны да жыцця. — Фурманку трэба папрасіць, — сказаў Коля Жураўскі. Ён заўсёды вылучаўся сваёй практычнасцю. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практы́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да практыкі (у 1 знач.).

Практычныя вывады.

2. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў на справе, на практыцы.

Практычнае навучанне.

3. Патрэбны для практыкі, які прывівае канкрэтныя навыкі, уменне.

Практычная школа акцёрскага майстэрства.

4. Які мае адносіны да жыццёвага вопыту, рэальных патрэбнасцей.

Нічога не разумець у практычным жыцці.

5. Дзелавіты, які ўмее разбірацца ў практычных, жыццёвых справах.

П. чалавек.

6. Выгадны, зручны ўсправе, эканомны.

П. метад.

7. Па сутнасці, на справе.

Практычна (прысл.) здаровы.

|| наз. практы́чнасць, -і, ж. (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

practicality [ˌpræktɪˈkæləti] n. практы́чнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

практи́чность практы́чнасць, -ці ж., мн. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цвяро́засць, ‑і, ж.

1. Устрыманне ад ужывання спіртных напіткаў.

2. Уласцівасць і стан цвярозага (у 2 знач.). У характары Апейкі былі дзве рысы — вельмі розныя, несуладныя: нейкая вялікая чуласць, схільнасць да элегічных адчуванняў і нязменная цвярозасць, практычнасць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)