пра́ктык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Работнік, які добра вывучыў сваю справу на практыцы.

2. Практычны, дзелавы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́ктык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пра́ктык пра́ктыкі
Р. пра́ктыка пра́ктыкаў
Д. пра́ктыку пра́ктыкам
В. пра́ктыка пра́ктыкаў
Т. пра́ктыкам пра́ктыкамі
М. пра́ктыку пра́ктыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пра́ктык м. пра́ктик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́ктык, ‑а, м.

1. Той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы. Цяпер прыйшлі ў калгас людзі з адукацыяй, практыкі, спецыялісты. Сергіевіч.

2. Практычны, дзелавы чалавек. У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ён практык, увішны ў рабоце. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ктык м Prktiker m -s, -; ein Mensch der Prxis, prktischer Mensch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пра́ктык

(гр. praktikos = дзейны)

1) той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы;

2) практычны, дзелавы чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

пра́ктык

(гр. praktikos = дзейны, актыўны)

1) той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы;

2) практычны, дзелавы чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

пра́ктик пра́ктык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

praktyk

м. практык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Prktiker

m -s, - пра́ктык

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)