пракаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перамясціцца куды-н. коцячыся.

Сляза пракацілася па твары.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раздацца (пра раскацістыя гукі).

Пракаціўся гром.

3. Праехацца для забавы, з’ездзіць куды-н. ненадоўга.

П. на самакаце.

|| незак. прако́чвацца, -аецца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракаці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пракачу́ся прако́цімся
2-я ас. прако́цішся прако́ціцеся
3-я ас. прако́ціцца прако́цяцца
Прошлы час
м. пракаці́ўся пракаці́ліся
ж. пракаці́лася
н. пракаці́лася
Загадны лад
2-я ас. пракаці́ся пракаці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пракаці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пракаці́цца сов.

1. в разн. знач. прокати́ться;

мяч ~ці́ўся пяць ме́траў — мяч прокати́лся пять ме́тров;

гром ~ці́ўся па не́бе — гром прокати́лся по не́бу;

2. прокати́ться, прое́хаться;

п. на веласіпе́дзе — прокати́ться на велосипе́де

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца куды‑н. Мяч пракаціўся два метры. □ Сляза радаснай узбуджанасці пракацілася па.. твары. Кавалёў. // перан. Раздацца, разнесціся (пра раскацістыя гукі). Над самаю страхою пракаціўся гром. Грахоўскі. Гул абурэння пракаціўся па зале і сціх. Лынькоў.

2. Праехацца, з’ездзіць (для забавы, пацехі) куды‑н. — Вось пракаціўся — лепш, як на аўтобусе, — смяецца Драбак і паказвае цэлы рад белых зубоў. Колас. Любілі калісь паны, запрогшы тройку, пракаціцца па шляху ў вясеннюю раніцу альбо вечарам. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракаці́цца

1. (пра мяч і г. д.) rllen vi (s);

2. (пакатацца) spazeren fhren* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прако́чвацца гл. пракаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прокати́ться

1. (катясь, переместиться, передвинуться) пракаці́цца;

2. (проехаться) прае́хаць, прае́хацца, пракаці́цца;

3. перен. (о раскатистых звуках) пракаці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праката́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Тое, што і пракаціцца (у 3 знач.).

П. на машыне.

2. Пакатацца на працягу якога-н. часу.

П. на санках цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прако́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пракаціцца.

2. Зал. да пракочваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абкаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Пракаціцца вакол чаго‑н. Мячык абкаціўся вакол стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)