празры́сты, -ая, -ае.

1. Які прасвечваецца, прапускае праз сябе святло.

Празрыстая вадкасць.

Празрыстая тканіна (вельмі тонкая).

2. перан. Яўны, які лёгка зразумець.

П. намёк.

Празрыста (прысл.) падказаць.

|| наз. празры́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

празры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. празры́сты празры́стая празры́стае празры́стыя
Р. празры́стага празры́стай
празры́стае
празры́стага празры́стых
Д. празры́стаму празры́стай празры́стаму празры́стым
В. празры́сты (неадуш.)
празры́стага (адуш.)
празры́стую празры́стае празры́стыя (неадуш.)
празры́стых (адуш.)
Т. празры́стым празры́стай
празры́стаю
празры́стым празры́стымі
М. празры́стым празры́стай празры́стым празры́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

празры́сты

1. прозра́чный; (просвечивающий — ещё) сквозно́й;

~тае шкло — прозра́чное стекло́;

2. перен. прозра́чный;

п. намёк — прозра́чный намёк;

3. (о взгляде) проница́тельный, о́стрый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

празры́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які прасвечваецца, прапускае святло. Празрыстая вадкасць. □ У празрыстай шкляной кабіне, асветленай гарачым майскім сонцам, на фоне чыстага сіняга неба быў відзён сілуэт кранаўшчыка. Грахоўскі. // Тонкі, праз які відаць іншыя прадметы; ажурны. Празрыстая тканіна. // Ясны, чысты, праз які добра відаць іншыя прадметы. Вада каля берага зеленавата-блакітная, чыстая і празрыстая, падобная па колеру на марскую. В. Вольскі. Далі, яркія, празрыстыя, як шкло, пачалі зацягвацца валокнамі шэрай павуціны. Бядуля. Далягляд быў празрысты, і палоска лесу на небасхіле акрэслівалася выразна на чыстым небе. Хадкевіч. // у спалучэнні са словам «вочы». Ясны. Празрыстыя цёмна-шэрыя вочы яшчэ глыбей западалі ў арбіты, абведзеныя чорнымі кругамі фарбы. Гартны. // перан. З тонкай, бледнай скурай. Пасекліся косы за дротам. У ноч успамінаў і мукі Іх запляталі з пяшчотай Празрыстыя, цёплыя рукі. Маляўка. А калі яшчэ [Люся] надзявала белую сукенку — хоць ты яе насі на руках, гэткая яна станавілася лёгкая, празрыстая. Ермаловіч. // перан. Прыемны для слыху, меладычны. — Гэта хто тут пасе каня? — гукнуў празрыстым голасам адзін з хлопцаў. Чарот. // перан. Зразумелы, ясны, выразны. Метафары ў рамане таксама празрыстыя і выразныя, яны не засмечваюць мову, не абцяжарваюць стыль. Хромчанка. [Чорны] любіў празрыстую прозу Чэхава. «Полымя».

2. перан. Які можна лёгка разгадаць; ясны. Празрысты намёк. □ Напісаная мовай паэтычнай алегорыі, паэма вельмі празрыстая сэнсам. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празры́сты

1. drchsichtig;

2. перан. klar; indeutig (недвухсэнсавы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Празры́сты ’які прапускае святло, праніклівы’, ’ясны, які можна разгадаць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Некр.), ’зоркі’ (лях., Сл. ПЗБ), укр. прозри́стый ’ясны; які прапускае святло’, польск. przejrzysty ’тс’, ст.-польск. przeźrzysty ’тс’; параўн. рус. прозрачный, польск. przezroczysty і г. д. Арэальнае ўтварэнне ад прыставачных дзеясловаў тыпу празе́рыць, укр. прозира́ти, польск. przezirać < *zьrěti ’глядзець’; той жа корань, што і ў зрок, зрэнкі, зара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

празрысты, правідны, чысты

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

жаўтава́та-празры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жаўтава́та-празры́сты жаўтава́та-празры́стая жаўтава́та-празры́стае жаўтава́та-празры́стыя
Р. жаўтава́та-празры́стага жаўтава́та-празры́стай
жаўтава́та-празры́стае
жаўтава́та-празры́стага жаўтава́та-празры́стых
Д. жаўтава́та-празры́стаму жаўтава́та-празры́стай жаўтава́та-празры́стаму жаўтава́та-празры́стым
В. жаўтава́та-празры́сты (неадуш.)
жаўтава́та-празры́стага (адуш.)
жаўтава́та-празры́стую жаўтава́та-празры́стае жаўтава́та-празры́стыя (неадуш.)
жаўтава́та-празры́стых (адуш.)
Т. жаўтава́та-празры́стым жаўтава́та-празры́стай
жаўтава́та-празры́стаю
жаўтава́та-празры́стым жаўтава́та-празры́стымі
М. жаўтава́та-празры́стым жаўтава́та-празры́стай жаўтава́та-празры́стым жаўтава́та-празры́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зеленава́та-празры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зеленава́та-празры́сты зеленава́та-празры́стая зеленава́та-празры́стае зеленава́та-празры́стыя
Р. зеленава́та-празры́стага зеленава́та-празры́стай
зеленава́та-празры́стае
зеленава́та-празры́стага зеленава́та-празры́стых
Д. зеленава́та-празры́стаму зеленава́та-празры́стай зеленава́та-празры́стаму зеленава́та-празры́стым
В. зеленава́та-празры́сты (неадуш.)
зеленава́та-празры́стага (адуш.)
зеленава́та-празры́стую зеленава́та-празры́стае зеленава́та-празры́стыя (неадуш.)
зеленава́та-празры́стых (адуш.)
Т. зеленава́та-празры́стым зеленава́та-празры́стай
зеленава́та-празры́стаю
зеленава́та-празры́стым зеленава́та-празры́стымі
М. зеленава́та-празры́стым зеленава́та-празры́стай зеленава́та-празры́стым зеленава́та-празры́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крыні́чна-празры́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крыні́чна-празры́сты крыні́чна-празры́стая крыні́чна-празры́стае крыні́чна-празры́стыя
Р. крыні́чна-празры́стага крыні́чна-празры́стай
крыні́чна-празры́стае
крыні́чна-празры́стага крыні́чна-празры́стых
Д. крыні́чна-празры́стаму крыні́чна-празры́стай крыні́чна-празры́стаму крыні́чна-празры́стым
В. крыні́чна-празры́сты (неадуш.)
крыні́чна-празры́стага (адуш.)
крыні́чна-празры́стую крыні́чна-празры́стае крыні́чна-празры́стыя (неадуш.)
крыні́чна-празры́стых (адуш.)
Т. крыні́чна-празры́стым крыні́чна-празры́стай
крыні́чна-празры́стаю
крыні́чна-празры́стым крыні́чна-празры́стымі
М. крыні́чна-празры́стым крыні́чна-празры́стай крыні́чна-празры́стым крыні́чна-празры́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)