празе́рыць

дзеяслоў, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. празе́ру празе́рым
2-я ас. празе́рыш празе́рыце
3-я ас. празе́рыць празе́раць
Прошлы час
м. празе́рыў празе́рылі
ж. празе́рыла
н. празе́рыла
Загадны лад
2-я ас. празе́р празе́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час празе́рыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Празо́рлівы ’здольны прадбачыць будучае, праніклівы’ (ТСБМ), празо́рлівец ’тс’, празо́рлівасць ’здольнасць да прадбачання’ (ТСБМ, Стан.). Рус. прозорли́вый ’здольны прадбачыць’, серб.-харв. прозо́рлив, балг. прозорли́в ’тс’. Да празе́рыць ’стаць відушчым; уцяміць, зразумець’ (Нас.), зо́рыць ’глядзець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празры́сты ’які прапускае святло, праніклівы’, ’ясны, які можна разгадаць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Некр.), ’зоркі’ (лях., Сл. ПЗБ), укр. прозри́стый ’ясны; які прапускае святло’, польск. przejrzysty ’тс’, ст.-польск. przeźrzysty ’тс’; параўн. рус. прозрачный, польск. przezroczysty і г. д. Арэальнае ўтварэнне ад прыставачных дзеясловаў тыпу празе́рыць, укр. прозира́ти, польск. przezirać < *zьrěti ’глядзець’; той жа корань, што і ў зрок, зрэнкі, зара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)