прае́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Праекцыйны апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прае́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прае́ктар прае́ктары
Р. прае́ктара прае́ктараў
Д. прае́ктару прае́ктарам
В. прае́ктар прае́ктары
Т. прае́ктарам прае́ктарамі
М. прае́ктары прае́ктарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прае́ктар м., спец. прое́ктор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праектар 3/196

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

прае́ктар, ‑а, м.

1. Апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.

2. Аптычная прылада для параўнальнага вымярэння праекцыйным метадам лінейных і вуглавых памераў інструментаў, дэталей машын і інш.

[Ад лац. projector.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРАЕ́КТАР (ад лац. projector які кідае наперад),

абагульняльная назва аптычных прылад для атрымання на экране відарысаў дыяпазітываў, чарцяжоў і інш. Гл. Праекцыйны апарат.

т. 12, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прае́ктар м. тэх. Projéktor m -s, -tóren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прае́ктар

(лац. proiector)

1) аптычны апарат, які дае павялічанае адлюстраванне на экране малюнкаў або фотаздымкаў;

2) аптычная прылада для вымярэння лінейных і вуглавых памераў інструментаў, дэталей машын і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

слайд-прае́ктар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. слайд-прае́ктар слайд-прае́ктары
Р. слайд-прае́ктара слайд-прае́ктараў
Д. слайд-прае́ктару слайд-прае́ктарам
В. слайд-прае́ктар слайд-прае́ктары
Т. слайд-прае́ктарам слайд-прае́ктарамі
М. слайд-прае́ктары слайд-прае́ктарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ЭЛЕКТРО́ННЫ ПРАЕ́КТАР,

бязлінзавы электронны мікраскоп для атрымання павялічанага відарыса паверхні цвёрдага цела. Прынцып дзеяння грунтуецца на аўтаэлектроннай эмісіі. Вынайдзены ням. фізікам Э.​Мюлерам (1936).

Асн. часткі Э.п.: даследаваны ўзор у выглядзе тонкага вастрыя (радыус крывізны не больш за 0,1 мкм), які служыць катодам; шкляная сферычная ці конусападобная колба, дно якой пакрыта люмінафорам; анод у выглядзе праводнага слоя на сценках колбы ці тонкага кальца вакол катода. Вылучаныя электроны паскараюцца ў радыяльных (адносна вастрыя) напрамках, бамбардзіруюць экран, выклікаюць свячэнне люмінафора і тым самым ствараюць павялічаны (да 10​6 разоў) відарыс паверхні ўзору, які адлюстроўвае яго крышталічную структуру. Выкарыстоўваецца для вывучэння аўтаэлектроннай эмісіі металаў і паўправаднікоў, вызначэння работы выхаду электронаў з розных граней монакрышталёў і інш.

т. 18, кн. 1, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)