прадрама́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прадрама́льны |
прадрама́льная |
прадрама́льнае |
прадрама́льныя |
| Р. |
прадрама́льнага |
прадрама́льнай прадрама́льнае |
прадрама́льнага |
прадрама́льных |
| Д. |
прадрама́льнаму |
прадрама́льнай |
прадрама́льнаму |
прадрама́льным |
| В. |
прадрама́льны (неадуш.) прадрама́льнага (адуш.) |
прадрама́льную |
прадрама́льнае |
прадрама́льныя (неадуш.) прадрама́льных (адуш.) |
| Т. |
прадрама́льным |
прадрама́льнай прадрама́льнаю |
прадрама́льным |
прадрама́льнымі |
| М. |
прадрама́льным |
прадрама́льнай |
прадрама́льным |
прадрама́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прадрама́льны
(ад прадрам);
п. перыяд — пачатковы перыяд хваробы, калі з’яўляюцца яе прыметы-прадвеснікі (прадромы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРАДРАМА́ЛЬНЫ ПЕРЫ́ЯД (ад грэч. prodromos які бяжыць наперадзе, прадвеснік),
стадыя развіцця хваробы, што папярэднічае яе асн. клінічным праявам. У час П.п. можна распазнаць хваробу па яе параўнальна ранніх сімптомах (напр., плямы Копліка—Філатава пры адры).
т. 12, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФЕКЦЫ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ ЧАЛАВЕ́КА, заразныя хваробы,
хваробы, якія выклікаюцца пэўнымі відамі патагенных бактэрый, вірусаў, хламідый, спірахет, рыкетсій, грыбоў, прыёнаў. Асн. агульная рыса І.х. — заразлівасць, здольнасць пашырацца пры кантактах арганізма з хворымі, бактэрыяносьбітамі, жывёламі, навакольным асяроддзем. Класіфікуюцца на антрапанозы («хваробы ад людзей»), заанозы («ад жывёл»), сапранозы («ад навакольнага асяроддзя»). Заражэнне на І.х. (механізм перадачы) залежыць ад лакалізацыі ўзбуджальнікаў; бывае паветрана-кропельным (узбуджальнік у органах дыхання), фекальна-аральным (у кішэчніку), трансмісіўным (у крыві), кантактным (на паверхні цела). Вылучаюць перыяды І.х.: скрыты, ці інкубацыйны (да першых сімптомаў), прадрамальны (неакрэсленая агульная рэакцыя), разгар захворвання, згасанне клінічных сімптомаў, папраўка. Пасля І.х. найчасцей застаецца імунітэт ад некалькіх месяцаў да многіх гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае.
А.А.Астапаў.
т. 7, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАРО́БА чалавека,
парушэнне жыццядзейнасці, выкліканае неадпаведнасцю ахоўных уласцівасцей арганізма празмернаму ўплыву фактараў навакольнага асяроддзя (мех., фіз., хім., біял., псіхагенных). Характарызуецца спалучэннем паталаг. і ахоўна-прыстасавальных, кампенсаторных (узнаўляльных) рэакцый арганізма, баланс якіх пры Х. зменьваецца. Падзяляюцца на інфекц. і неінфекц., псіхічныя, саматычныя, жан., дзіцячыя, Х. старасці, сэрца, печані, нырак і інш. Паводле формы развіцця і цячэння адрозніваюць Х. вастрэйшыя (маланкавыя), вострыя, падвострыя, хранічныя (характэрна хвалепадобнасць цячэння).
Вылучаюць 4 перыяды Х.: латэнтны перыяд, прадрамальны перыяд, перыяд развіцця і зыход (заканчэнне). Зыход вядзе да выздараўлення поўнага або няпоўнага, рэцыдыву, пераходу вострай формы ў хранічную, ускладнення ці смерці. Многія няцяжкія Х. аказваюць станоўчы ўплыў на арганізм, рыхтуюць яго да эфектыўнай аховы ад розных патагенных фактараў. Сусв. арг-цыя аховы здароўя распрацавала Міжнар. стат. класіфікацыю Х., траўмаў і прычын смерці (21 клас станаў). Пра асобныя Х. чалавека гл. адпаведныя арт., а таксама Малекулярныя хваробы, Сацыяльныя хваробы, Спадчынныя хваробы.
Літ.:
Общая патология человека: Руководство для врачей. Т. 1—2. 2 изд. М., 1990;
Петленко В.П. Основные методологические проблемы теории медицины. Л., 1982;
Теория и практика медицины: Сб. науч. тр. Вып. 1. Мн., 1999.
І.М.Семяненя, А.М.Шадко.
т. 16, с. 571
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)