прадпрыма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Уласнік, які валодае прадпрыемствам; той, хто бярэцца за арганізацыю якой-н. справы, што прыносіць прыбытак.

Буйны п.

|| ж. прадпрыма́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. прадпрыма́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадпрыма́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прадпрыма́льнік прадпрыма́льнікі
Р. прадпрыма́льніка прадпрыма́льнікаў
Д. прадпрыма́льніку прадпрыма́льнікам
В. прадпрыма́льніка прадпрыма́льнікаў
Т. прадпрыма́льнікам прадпрыма́льнікамі
М. прадпрыма́льніку прадпрыма́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадпрыма́льнік м. предпринима́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадпрыма́льнік, ‑а, м.

Тое, што і прадпрыемец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпрыма́льнік м. Unternéhmer m -s, -; Geschäftsmann m -s, -leute;

добрасумле́нны прадпрыма́льнік vertráuenswürdiger Unternéhmer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Прадпрыма́льнік ’арганізатар або ўласнік гандлёвага ці прамысловага прадпрыемства’, ’арганізатар выгаднай справы’ (ТСБМ). Калька рус. предприниматель, якое ў сваю чаргу калькуе ням. Unternehmer ’тс’ ад unter‑ ’прад’ і nehmen ’браць, прымаць’; паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 259) — русізм, замест прадпрыемца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбагаце́лы, -ая, -ае.

Які разбагацеў, стаў багатым.

Р. прадпрымальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадпрые́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Тое, што і прадпрымальнік.

|| прым. прадпрые́мніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бізнесме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадпрымальнік, дзялок; той, хто займаецца бізнесам.

|| прым. бізнесме́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

enterpreneur [ˌɒntrəprəˈnɜ:] n. антрэпрэнёр; прадпрыма́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)