Прадметная пераменная (у матэмат, логіцы) 3/194
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
прадме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прадмета (у 1, 3 і 6 знач.).
2. Матэрыяльны, фізічны. // Наглядны, заснаваны на канкрэтных фактах. Прадметная агітацыя. □ Прадметная канкрэтнасць паэтычнага мыслення Багдановіча, як правіла, вельмі зямная. Лойка.
•••
Прадметнае шкло (спец.) гл. шкло.
Прадметная сістэма навучання гл. сістэма.
Прадметны урок гл. урок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадме́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
прадме́тны |
прадме́тная |
прадме́тнае |
прадме́тныя |
| Р. |
прадме́тнага |
прадме́тнай прадме́тнае |
прадме́тнага |
прадме́тных |
| Д. |
прадме́тнаму |
прадме́тнай |
прадме́тнаму |
прадме́тным |
| В. |
прадме́тны (неадуш.) прадме́тнага (адуш.) |
прадме́тную |
прадме́тнае |
прадме́тныя (неадуш.) прадме́тных (адуш.) |
| Т. |
прадме́тным |
прадме́тнай прадме́тнаю |
прадме́тным |
прадме́тнымі |
| М. |
прадме́тным |
прадме́тнай |
прадме́тным |
прадме́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
алфаві́тна-прадме́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
алфаві́тна-прадме́тны |
алфаві́тна-прадме́тная |
алфаві́тна-прадме́тнае |
алфаві́тна-прадме́тныя |
| Р. |
алфаві́тна-прадме́тнага |
алфаві́тна-прадме́тнай алфаві́тна-прадме́тнае |
алфаві́тна-прадме́тнага |
алфаві́тна-прадме́тных |
| Д. |
алфаві́тна-прадме́тнаму |
алфаві́тна-прадме́тнай |
алфаві́тна-прадме́тнаму |
алфаві́тна-прадме́тным |
| В. |
алфаві́тна-прадме́тны (неадуш.) алфаві́тна-прадме́тнага (адуш.) |
алфаві́тна-прадме́тную |
алфаві́тна-прадме́тнае |
алфаві́тна-прадме́тныя (неадуш.) алфаві́тна-прадме́тных (адуш.) |
| Т. |
алфаві́тна-прадме́тным |
алфаві́тна-прадме́тнай алфаві́тна-прадме́тнаю |
алфаві́тна-прадме́тным |
алфаві́тна-прадме́тнымі |
| М. |
алфаві́тна-прадме́тным |
алфаві́тна-прадме́тнай |
алфаві́тна-прадме́тным |
алфаві́тна-прадме́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
практы́чна-прадме́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
практы́чна-прадме́тны |
практы́чна-прадме́тная |
практы́чна-прадме́тнае |
практы́чна-прадме́тныя |
| Р. |
практы́чна-прадме́тнага |
практы́чна-прадме́тнай практы́чна-прадме́тнае |
практы́чна-прадме́тнага |
практы́чна-прадме́тных |
| Д. |
практы́чна-прадме́тнаму |
практы́чна-прадме́тнай |
практы́чна-прадме́тнаму |
практы́чна-прадме́тным |
| В. |
практы́чна-прадме́тны (неадуш.) практы́чна-прадме́тнага (адуш.) |
практы́чна-прадме́тную |
практы́чна-прадме́тнае |
практы́чна-прадме́тныя (неадуш.) практы́чна-прадме́тных (адуш.) |
| Т. |
практы́чна-прадме́тным |
практы́чна-прадме́тнай практы́чна-прадме́тнаю |
практы́чна-прадме́тным |
практы́чна-прадме́тнымі |
| М. |
практы́чна-прадме́тным |
практы́чна-прадме́тнай |
практы́чна-прадме́тным |
практы́чна-прадме́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прадме́т, -а, М -ме́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Канкрэтная матэрыяльная з’ява; рэч.
Адушаўлёны п.
Прадметы хатняга ўжытку.
2. чаго. Тое, на што накіравана думка, што складае яе змест або на што накіравана якое-н. дзеянне.
П. гаворкі.
П. даследавання.
3. Асобнае кола ведаў, якое ўтварае пэўную школьную дысцыпліну.
Добрыя адзнакі па ўсіх прадметах.
Прафілюючыя прадметы ў вышэйшай навучальнай установе.
|| прым. прадме́тны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
П. паказальнік (у кнігах). Прадметная агітацыя (наглядная).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАЛЕКТЫ́Ў (ад лац. collectivus зборны),
адносна кампактная група людзей, аб’яднаных вырашэннем канкрэтнай грамадскай задачы. Для К. характэрна высокая згуртаванасць яго членаў, адносіны супрацоўніцтва, узаемадапамогі і ўзаемаадказнасці, агульнасць інтарэсаў, каштоўнасных арыентацый, норм паводзін. Асн. функцыі — прадметная (непасрэднае ажыццяўленне той дзейнасці, дзеля якой ён узнік і існуе) і сац.-выхаваўчая (стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы на аснове спалучэння індывід. інтарэсаў з грамадскімі). Адрозніваюць К. працоўныя (у т. л. вытворчыя), вучэбныя, спартыўныя, маст. самадзейнасці і інш. Задачы і мэты К. абумоўліваюць яго арганізац. структуру, якая можа быць адна-, двух-, шматступеньчатай (напр., брыгада, цэх, завод). К. мае фармальную і нефармальную структуру, што складаецца на аснове асабістых сімпатый і антыпатый. К. стымулюе працоўную і грамадскую актыўнасць чалавека, заахвочвае яго да ўдасканалення сваіх здольнасцей і садзейнічае развіццю калектывізму.
А.І.Галаўнёў.
т. 7, с. 460
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСЛЕ́ДНАСЦЬ,
у крымінальным працэсе Рэспублікі Беларусь сукупнасць устаноўленых законам прыкмет крымін. справы, паводле якіх КПК вызначае, які орган павінен весці следства або дазнанне па гэтай справе. Адрозніваюць П. прадметную (радавую), тэрытарыяльную (мясцовую) і персанальную. Прадметная П. вызначаецца характарам злачынства, у залежнасці ад якога размяжоўваецца П. паміж следчымі пракуратуры, органаў дзярж. бяспекі і фін. расследванняў, унутр. спраў, а таксама органам дазнання. Персанальная П. вызначаецца асаблівасцямі суб’екта злачынства. Напр., справы пра злачынства непаўналетніх падследныя следчым органам унутр. спраў, справы пра злачынствы ваеннаслужачых — следчым ваен. пракуратуры. Тэрытарыяльная П. вызначаецца месцам учынення злачынства: як правіла, папярэдняе следства праводзіцца ў тым раёне (горадзе), дзе адбылося злачынства. З мэтай забеспячэння найб. хуткасці, аб’ектыўнасці і паўнаты расследавання яно можа праводзіцца па месцы знаходжання злачынца або на месцы знаходжання большасці сведак.
Г.А.Маслыка.
т. 11, с. 506
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁГАЛАГРА́ФІЯ,
запіс, узнаўленне і пераўтварэнне хвалевага фронту эл.-магн. хваль радыёдыяпазону. Метады Р. маюць шмат агульнага з метадамі аптычнай галаграфіі.
Радыёгалаграфічны працэс складаецца з запісу радыёгалаграмы, што адлюстроўвае параметры хвалевага фронту эл.-магн. поля, і ўзнаўлення відарыса аб’екта, з удзелам якога атрымаўся радыёфронт. Для запісу выкарыстоўваюцца неперарыўныя асяроддзі (аналагічныя фотаматэрыялам у аптычнай галаграфіі) або зонды. Неперарыўнымі асяроддзямі служаць плёнкі рэчываў, аптычныя ўласцівасці якіх (празрыстасць, паказчык пераламлення, паварот плоскасці палярызацыі і інш.) залежаць ад т-ры і лакальна мяняюцца пад уздзеяннем цеплаты, якая вылучаецца пры паглынанні радыёхваль. Зондамі з’яўляюцца антэны або целы, якія рассейваюць эл.-магн. хвалі. Для ўзнаўлення відарыса аб’екта выкарыстоўваюць аптычныя, радыётэхн. або выліч. спосабы. Пры аптычным спосабе радыёгалаграма пераносіцца ў адпаведным маштабе на аптычнае асяроддзе (напр., фотаплёнку), потым асвятляецца апорнай хваляй. Для фарміравання апорнай хвалі ў Р. выкарыстоўваюцца 2 спосабы: звычайны (як і ў аптычнай галаграфіі, калі апорная хваля фізічна існуе ў прасторы адначасова з прадметнай) і спецыфічны для Р., калі ў прасторы ёсць толькі адна (прадметная) хваля, а апорная падаецца ў тракт радыёпрыёмніка ці зонда. Р. выкарыстоўваецца для даследавання аддаленых аб’ектаў, напр., планет і Зямлі з космасу (раздзяленне пры адлюстраванні паверхні на некалькі парадкаў вышэйшае, чым пры звычайных метадах радыёлакацыі), для атрымання відарысаў аб’ектаў, схаваных аптычна непразрыстымі асяроддзямі (напр., ва ўмовах густой воблачнасці), у антэннай тэхніцы (для мадэліравання антэн, вымярэння іх параметраў і інш.), для апрацоўкі радыёсігналаў (сцісканне радыёлакацыйных імпульсаў) і інш.
На Беларусі даследаванні па Р. праводзяцца ў БДУ і Гомельскім ун-це.
Літ.:
Сафронов Г.С., Сафронова А.П. Введение в радиоголографию. М., 1973;
Бахрах Л.Д., Курочкин А.П. Голография в микроволновой технике. М., 1979;
Методы измерений параметров излучающих систем в ближней зоне. Л., 1985.
М.А.Вількоцкі, П.Дз.Кухарчык.
т. 13, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЧЫ́ННАСЦЬ, каузальнасць,
адна з форм узаемасувязі і ўзаемадзеяння з’яў, дзе адна з іх — прычына — абумоўлівае і з неабходнасцю параджае іншую з’яву — вынік (гл. Прычына і вынік). Кожная з’ява мае прычыну і адначасова яна з’яўляецца прычынай інш. з’явы; або, наадварот, без прычыны нішто не паяўляецца. Прычына і дзеянне ўтвараюць ланцуг, які цягнецца з мінулага, пранізвае сучаснае і знікае ў будучым. Таксама прычына распадаецца на знешнія абставіны, унутр. ўмовы і ўзбуджэнне, што служыць непасрэднай прычынай дзеяння. Напр., калі порах сухі (абставіны) і мае адпаведныя інгрэдыенты (умова), то дзякуючы ўдару (узбуджэнне) ён загарыцца (дзеянне). У гісторыі філасофіі прынцып П. сфармуляваны Дэмакрытам, а як строга прычынная сувязь з’яў — стоікамі і Эпікурам. Суб’ектыўны ідэалізм не прызнае аб’ектыўнага характару П. і зводзіць яе да паслядоўнасці адчуванняў (Д.Юм) або сцвярджае, што П. — апрыёрная катэгорыя чалавечага розуму, якая прыўносіцца ў хаатычны свет з’яў (І.Кант). Аб’ектыўны ідэалізм (Г.Гегель, неатамісты) лічыць канчатковай прычынай з’яў сусв. дух, або Бога (гл. Індэтэрмінізм), але не адмаўляе дэтэрмінізм. Дыялектычны матэрыялізм прызнае аб’ектыўны і ўсеагульны характар П., яе складанасць, зменлівасць, шматзначнасць. А.Шапенгаўэр вылучаў 3 формы П.: ва ўласным сэнсе (для неарган. свету), раздражненне (у арган.-раслінным жыцці) і матыў (ва ўчынках адушаўлёных істот). Дж.Міль, Г.Спенсер і інш. імкнуліся растлумачыць П. на аснове толькі вопыту, з дапамогай індукцыі. Пазітывізм (А.Конт, Р.Авенарыус, Э.Мах і інш.) замянілі паняцце «П.» паняццем функцыянальнай залежнасці, паняцце прычыны — «умовамі».
Прычынна-выніковыя сувязі бываюць непасрэдныя і апасродкаваныя, агульныя і найбліжэйшыя, гал. і негалоўныя, унутр. і знешнія, аб’ектыўныя і суб’ектыўныя і інш. Узнікае складаная сетка прычынна-выніковых сувязей, якія пераплятаюцца і выклікаюць універсальнае ўзаемадзеянне. З’явы прыроды наз. прычынна-тлумачальнымі, а сувязі паміж імі — адпаведнымі прычыннасці прынцыпу, таму што ў адносінах да гэтага прынцыпу разглядаецца аб’ектыўная прадметная сувязь, якая не можа супярэчыць вынікам даследаванняў прыродазнаўчых навук. Пры вывучэнні такіх сувязей шырока выкарыстоўваюцца эксперым. даследаванні, матэм. апарат, раскрываюцца магчымы, або статыстычны характар прычынна-выніковых сувязей у прыродзе ці сферы сац.-эканам., грамадскіх працэсаў. На аснове П. арганізуецца матэрыяльна-практычная дзейнасць чалавека, выпрацоўваюцца навук. прагнозы.
В.В.Краснова.
т. 13, с. 87
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)