прадка́заны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прадка́заны прадка́заная прадка́занае прадка́заныя
Р. прадка́занага прадка́занай
прадка́занае
прадка́занага прадка́заных
Д. прадка́занаму прадка́занай прадка́занаму прадка́заным
В. прадка́заны (неадуш.)
прадка́занага (адуш.)
прадка́заную прадка́занае прадка́заныя (неадуш.)
прадка́заных (адуш.)
Т. прадка́заным прадка́занай
прадка́занаю
прадка́заным прадка́занымі
М. прадка́заным прадка́занай прадка́заным прадка́заных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадка́заны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прадка́заны прадка́заная прадка́занае прадка́заныя
Р. прадка́занага прадка́занай
прадка́занае
прадка́занага прадка́заных
Д. прадка́занаму прадка́занай прадка́занаму прадка́заным
В. прадка́заны (неадуш.)
прадка́занага (адуш.)
прадка́заную прадка́занае прадка́заныя (неадуш.)
прадка́заных (адуш.)
Т. прадка́заным прадка́занай
прадка́занаю
прадка́заным прадка́занымі
М. прадка́заным прадка́занай прадка́заным прадка́заных

Кароткая форма: прадка́зана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадка́заны предска́занный, предречённый; предвозвещённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадка́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прадказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предска́занный прадка́заны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предречённый прадрачо́ны, прадка́заны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наче́ртанный уст.

1. накрэ́слены; (написанный) напі́саны;

2. перен. накрэ́слены, напі́саны; вы́значаны, прадка́заны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛАНДА́У ДЫЯМАГНЕТЫ́ЗМ,

дыямагнетызм сістэмы носьбітаў зарадаў (напр., электронаў праводнасці ў металах). Прадказаны Л.Д.Ландау ў 1930. Абумоўлены квантаваннем арбітальнага руху зараджаных часціц у магн. полі, дзе траекторыя іх свабоднага руху скрыўляецца і ўзнікае дадатковае магн. поле, накіраванае процілегла знешняму полю. Назіраецца ў выраджаным газе свабодных электронаў і ў электронаў праводнасці ў металах, паўметалах і паўправадніках.

т. 9, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́П ЭЛЕКТРО́ННЫ,

працэс, пры якім ядро спантанна захоплівае электрон з адной з унутраных абалонак атама з адначасовым выпрамяненнем электроннага нейтрына; від бэта-распаду. Абумоўлены слабымі ўзаемадзеяннямі. Адбываецца, калі маса «старога» ядра большая за масу «новага» на велічыню энергіі сувязі электрона, які захопліваецца. Прадказаны яп. фізікамі Х.​Юкава і С.​Саката у 1936 і выяўлены амер. фізікам Л.​Альварэсам у 1938.

т. 7, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НУЛЯВЫ́ ГУК,

асаблівага роду ваганні, якія могуць распаўсюджвацца ў квантавых фермі-вадкасцях (напр., у вадкім геліі-3) пры т-рах, блізкіх да абсалютнага нуля. Абумоўлены адхіленнем ад раўнаважнага значэння функцыі размеркавання элементарных узбурэнняў (квазічасціц), якія існуюць у фермі-вадкасці. Скорасць распаўсюджвання Н.г. адрозніваецца ад скорасці звычайнага гуку. Прадказаны Л.Д.Ландау (1957), эксперыментальна выяўлены амер. фізікамі (1966). Н.г. можа існаваць таксама ў металах, электроны якіх утвараюць зараджаную фермі-вадкасць.

т. 11, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)