Прадзільныя расліны 8/537; 10/409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАДЗІ́ЛЬНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,

с.-г. расліны, якія вырошчваюць для атрымання валокнаў. Належаць да розных сям., вырошчваюць ва ўмераных, субтрапічных і трапічных зонах. Валокны ўтвараюцца ў сцёблах (лён, каноплі і інш. лубяныя культуры), у лісці (тэкст. агава — сізаль, тэкст. банан — абака), на насенні (бавоўнік), у пладах (какосавая пальма). Колькасць валакна ў П.к.: лён-даўгунец 20—28%, каноплі да 25%, джут 20—25%, бавоўна-сырэц 25—40%. Валокны П.к. — сыравіна для тэкст. і інш. прам-сці, з іх вырабляюць тканіны, трыкатаж, дываны, ніткі, вату, канаты, вяроўкі і інш. Выкарыстоўваюцца пабочныя прадукты вытв-сці валокнаў (алей, макуха, кастрыца і інш.). П.к. вырошчваюць ва ўсіх земляробчых раёнах свету, найб. плошчу займаюць бавоўнік, джут, каноплі, лён. На Беларусі культывуюць лён-даўгунец (у 2000 пасяўная плошча 78,8 тыс. га).

П.​М.​Сяргееў.

т. 12, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прадзі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прадзі́льны прадзі́льная прадзі́льнае прадзі́льныя
Р. прадзі́льнага прадзі́льнай
прадзі́льнае
прадзі́льнага прадзі́льных
Д. прадзі́льнаму прадзі́льнай прадзі́льнаму прадзі́льным
В. прадзі́льны (неадуш.)
прадзі́льнага (адуш.)
прадзі́льную прадзі́льнае прадзі́льныя (неадуш.)
прадзі́льных (адуш.)
Т. прадзі́льным прадзі́льнай
прадзі́льнаю
прадзі́льным прадзі́льнымі
М. прадзі́льным прадзі́льнай прадзі́льным прадзі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

камво́льна-прадзі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камво́льна-прадзі́льны камво́льна-прадзі́льная камво́льна-прадзі́льнае камво́льна-прадзі́льныя
Р. камво́льна-прадзі́льнага камво́льна-прадзі́льнай
камво́льна-прадзі́льнае
камво́льна-прадзі́льнага камво́льна-прадзі́льных
Д. камво́льна-прадзі́льнаму камво́льна-прадзі́льнай камво́льна-прадзі́льнаму камво́льна-прадзі́льным
В. камво́льна-прадзі́льны (неадуш.)
камво́льна-прадзі́льнага (адуш.)
камво́льна-прадзі́льную камво́льна-прадзі́льнае камво́льна-прадзі́льныя (неадуш.)
камво́льна-прадзі́льных (адуш.)
Т. камво́льна-прадзі́льным камво́льна-прадзі́льнай
камво́льна-прадзі́льнаю
камво́льна-прадзі́льным камво́льна-прадзі́льнымі
М. камво́льна-прадзі́льным камво́льна-прадзі́льнай камво́льна-прадзі́льным камво́льна-прадзі́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

часа́льна-прадзі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. часа́льна-прадзі́льны часа́льна-прадзі́льная часа́льна-прадзі́льнае часа́льна-прадзі́льныя
Р. часа́льна-прадзі́льнага часа́льна-прадзі́льнай
часа́льна-прадзі́льнае
часа́льна-прадзі́льнага часа́льна-прадзі́льных
Д. часа́льна-прадзі́льнаму часа́льна-прадзі́льнай часа́льна-прадзі́льнаму часа́льна-прадзі́льным
В. часа́льна-прадзі́льны (неадуш.)
часа́льна-прадзі́льнага (адуш.)
часа́льна-прадзі́льную часа́льна-прадзі́льнае часа́льна-прадзі́льныя (неадуш.)
часа́льна-прадзі́льных (адуш.)
Т. часа́льна-прадзі́льным часа́льна-прадзі́льнай
часа́льна-прадзі́льнаю
часа́льна-прадзі́льным часа́льна-прадзі́льнымі
М. часа́льна-прадзі́льным часа́льна-прадзі́льнай часа́льна-прадзі́льным часа́льна-прадзі́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тка́цка-прадзі́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тка́цка-прадзі́льны тка́цка-прадзі́льная тка́цка-прадзі́льнае тка́цка-прадзі́льныя
Р. тка́цка-прадзі́льнага тка́цка-прадзі́льнай
тка́цка-прадзі́льнае
тка́цка-прадзі́льнага тка́цка-прадзі́льных
Д. тка́цка-прадзі́льнаму тка́цка-прадзі́льнай тка́цка-прадзі́льнаму тка́цка-прадзі́льным
В. тка́цка-прадзі́льны (неадуш.)
тка́цка-прадзі́льнага (адуш.)
тка́цка-прадзі́льную тка́цка-прадзі́льнае тка́цка-прадзі́льныя (неадуш.)
тка́цка-прадзі́льных (адуш.)
Т. тка́цка-прадзі́льным тка́цка-прадзі́льнай
тка́цка-прадзі́льнаю
тка́цка-прадзі́льным тка́цка-прадзі́льнымі
М. тка́цка-прадзі́льным тка́цка-прадзі́льнай тка́цка-прадзі́льным тка́цка-прадзі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАПЯРНЯ́НСКІЯ СУКО́ННЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ Дзейнічалі мануфактура (1840—58) і фабрыка (1867—1914) ва ўрочышчы Паперня Слонімскага пав. (цяпер мясцовасць на Пн Брэсцкай вобл.). Выраблялі сукны, коўдры, апрэтурную пражу, рабілі набіўку і аздобу тканін. На мануфактуры ў 1844 было 49 ткацкіх станкоў, працавала 146 чал. Ф-ка мела паравы кацёл, 2 вадзяныя катлы, 2 прадзільныя і 3 ткацкія станкі, паравы рухавік; у 1913 працавала 85 рабочых.

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРА́НАВІЦКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ БАВАЎНЯ́НАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.

Створана ў 1960—63 у г. Баранавічы як баваўняны камбінат. З 1980 сучасная назва. Уключае ф-кі: 1-ю (працуе з 1963) і 2-ю (з 1965) прадзільныя, ткацкую (з 1966), аддзелачную (з 1969), мех. і ліцейную майстэрні. Працуе на прывазной бавоўне. Асн. прадукцыя (1995): пража для трыкат. вытв-сці, тканіны (паркаль, бязь, сацін, сукеначныя, адзежныя, тэхн.), вацін для мэблі, нятканыя матэрыялы для абутковай і хім. прам-сці і інш.

Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднанне. Друкарскі цэх аддзелачнай фабрыкі.

т. 2, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЎРЫ́КІЙ (Mauritius),

Рэспубліка Маўрыкій (Republic of Mauritius), дзяржава на а-вах Маўрыкій, Радрыгес, Агалега, Каргадас-Карахас у зах. ч. Індыйскага ак. на У ад Мадагаскара. Пл. 2040 км². Нас. 1168,3 тыс. чал. (1999). Дзярж. мова — англійская; выкарыстоўваюцца крэольская, французская, хіндзі. Сталіца — г. Порт-Луі. Падзяляецца на 9 акруг і 3 аўт. тэрыторыі. Нац. свята — Дзень незалежнасці (12 сак.).

Дзяржаўны лад. М. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1968 (з пазнейшымі дапаўненнямі). Кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі — прэзідэнт, які выбіраецца парламентам па прапанове кіраўніка ўрада на 5 гадоў. Заканад. ўладу ажыццяўляе Нац. сход (70 дэпутатаў) з тэрмінам паўнамоцтваў 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам.

Прырода. А-вы Маўрыкій (пл. 1865 км²) і Радрыгес (пл. 104 км²) з групы Маскарэнскіх а-воў вулканічнага паходжання. Паверхня в-ва Маўрыкій узвышаная, асабліва на ПдЗ (г. Пітон, 826 м), у цэнтр. ч. — плато выш. да 600 м, па берагах участкі раўнін. На в-ве Радрыгес выш. да 396 м. А-вы Агалега і Каргадас-Карахас (агульная пл. 71 км²) каралавага паходжання. Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя т-ра самага цёплага месяца (люты) 26 °C, самага халоднага (жн.) 14—18 °C. Ападкаў ад 5000 мм у гарах да 900—800 мм у прыбярэжных раёнах. На вулканічных астравах шмат кароткіх рэк. Бываюць разбуральныя ўраганы. У гарах захаваліся трапічныя лясы (6% пл.) з эндэмічнымі і інтрадукаванымі відамі дрэў. Пад другаснымі хмызнякамі 16% тэрыторыі. У жывёльным свеце адсутнічаюць буйныя млекакормячыя, але шмат птушак. Разнастайная марская фауна. Некалькі рэзерватаў.

Насельніцтва. Жывуць індамаўрыкійцы (нашчадкі выхадцаў з Індыі і Пакістана, каля 68% насельніцтва), крэолы (пераважна змешанага франка-афра-малагасійскага паходжання, каля 27%), кітайцы, арабы і інш. Сярод вернікаў пераважаюць індуісты (52%), хрысціяне (28%, пераважна католікі), мусульмане (17%). Сярэднегадавы прырост каля 1,2%. Сярэдняя шчыльн. 573 чал. на 1 км², на раўнінах і плато в-ва Маўрыкій — да 1000 чал. на 1 км². У гарадах жыве 41% насельніцтва. У Порт-Луі 145 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 200 тыс. ж. (1995). У гарадах К’юрпайн, Бо-Басен, Катр-Борн, Вакаас больш за 50 тыс. ж. У прам-сці занята 37% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве — 15, у транспарце і сувязі — 7, у гандлі — 14, у сферы паслуг — 24%.

Гісторыя. В-аў Маўрыкій быў вядомы араб. мараплаўцам з 8 ст. пад назвай Дзіна Аробі (Сярэбраны в-аў). Да 1598 ненаселены. Першымі з еўрапейцаў М. наведалі партуг. мараплаўцы ў пач. 16 ст. У 1598—1710 пад уладай галандцаў, якія назвалі востраў у гонар прынца Морыца Аранскага. З 1715 франц. калонія пад назвай Іль-дэ-Франс. У гэты час створаны буйныя плантацыі цукр. трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі. У 1810 востраў захоплены англічанамі, якія вярнулі яму былую назву. З 1814 англ. калонія. Пасля адмены рабства ў 1835 пачаўся масавы прывоз рабочай сілы з Індыі (450 тыс. чал. у 1845—1907) і Кітая. З 1936 дзейнічае першая паліт. партыя — Лейбарысцкая партыя (ЛП). У 1957 пашыраны правы мясц. Заканад. савета, з 1958 уведзена ўсеаг. выбарчае права. У 1964 створаны нац. ўрад, які пасля выбараў 1967 узначаліла ЛП. 12.3.1968 абвешчана незалежнасць М. ў складзе Садружнасці. У 1968—82 М. кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале са старшынёй ЛП С.​Рамгуламам. На выбарах у чэрв. 1982 перамагла партыя Маўрыкійскі баявы рух (МБР), яе лідэр А.​Джагнат стаў прэм’ер-міністрам М. У крас. 1983 Джагнат выйшаў з МБР і стварыў Баявы сацыяліст. рух, які кіраваў М. у саюзе з Маўрыкійскай сацыяліст. партыяй да 1997. 12.3.1992 М. абвешчаны рэспублікай (прэзідэнт з чэрв. 1992 — К.​Уцім). На выбарах у снеж. 1996 перамагла ЛП, якая сфарміравала ўрад (да 1998 у кааліцыі з МБР) на чале з Н.​Рамгуламам. М. — чл. ААН. Арг-цыі афр. адзінства (з 1968). Дзейнічаюць Лейбарысцкая партыя, Маўрыкійскі баявы рух, Баявы сацыяліст. рух, Маўрыкійская с.-д. партыя.

Гаспадарка. М. — краіна сярэдняга ўзроўню развіцця, адна з краін Афрыкі, якая дынамічна развіваецца. Штогадовы даход на 1 чал. 3380 дол. (1997). Прам-сць дае каля 50% валавога нац. прадукту, сельская гаспадарка — каля 15%. Аснова эканомікі — апрацоўчая прам-сць, абслугоўванне замежных турыстаў, вытв-сць экспартных с.-г. культур. 495 прамысл. прадпрыемстваў працуюць у Свабоднай экспартнай вытв. зоне. Пераважаюць прадпрыемствы па выпуску трыкатажных вырабаў (57% усіх прадпрыемстваў), ткацка-прадзільныя (12%), прадпрыемствы абутковай, скургалантарэйнай, эл.-тэхн., аптычнай, гадзіннікавай, алмазагранільнай, ювелірнай, хім., метала- і дрэваапр. прам-сці. Харч. прам-сць прадстаўлена мукамольнымі, мясаперапрацоўчымі, рыбакансервавымі, піваварнымі і інш. прадпрыемствамі. Працуюць 17 цукр. з-даў, 8 чаеперапрацоўчых ф-к, ёсць прадпрыемствы папяровыя, алейныя, тытунёвыя, па вытв-сці рому. Працуюць 8 ГЭС і 2 ЦЭС. Вытв-сць электраэнергіі 1,1 млрд. кВтгадз (1996). Большая частка прамысл. прадпрыемстваў у Порт-Луі і яго наваколлі. У сельскай гаспадарцы выкарыстоўваецца пад ворыва каля 112 тыс. га зямель. Ёсць буйныя плантацыйныя і дробныя сялянскія гаспадаркі. 90% ворных зямель пад цукр. трыснягом (500—700 тыс. т цукру-сырцу штогод). Больш узвышаныя раёны займаюць чайныя плантацыі (штогадовы збор каля 25—30 тыс. т). З тэхн. культур вырошчваюць тытунь і алоэ. На экспарт вырошчваюць трапічныя віды кветак. На ўласныя патрэбы на невял. плошчах вырошчваюць бульбу, маніёк, кукурузу, агародніну (памідоры, цыбуля, часнок, капуста, агуркі і інш.), імбір, шафран, чырвоны перац. Субтрапічнае садоўніцтва (манга, папайя, гранат, грэйпфрут, гуаява, плады дрэва лічы і інш.). Жывёлагадоўля развіта слаба з-за недахопу пашы. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, коз. Прамысл. птушкагадоўля. Рыбалоўства (каля 6 тыс. т рыбы штогод). Важнае месца займае замежны турызм. У краіне 60 гасцініц на 6,5 тыс. месцаў, комплексы катэджаў і інш., у галіне запята каля 4 тыс. чал. У 1997 М. наведалі 530 тыс. замежных турыстаў, даход — каля 550 млн. долараў. Найб. наведвальнікаў прыбывае з в-ва Рэюньён (25%), Францыі (20%), Паўд.-Афр. Рэспублікі (18%). Турыстаў прыцягваюць прыгожыя каралавыя пляжы, спрыяльны клімат, помнікі мінулага, культура, багатая традыцыямі розных народаў. Транспарт аўтамабільны і марскі. На астравах 2 тыс. км асфальтаваных аўтадарог. Праз марскі порт Порт-Луі праходзіць каля 90% знешнегандл. абароту. На в-ве Маўрыкій — міжнар. аэрапорт Плезанс. У 1997 экспарт склаў 1,26 млрд. дол., імпарт — 1,73 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць адзенне (52% па кошце), цукар (29%), тытунёвыя вырабы, брыльянты, рыба; у імпарце — машыны, паліва, харч. тавары. Гал. гандл. партнёры: Францыя, Індыя, Кітай, Вялікабрытанія. Грашовая адзінка — маўрыкійская рупія.

К.​А.​Анціпава (прырода, насельніцтва, гаспадарка).

Герб і сцяг Маўрыкія.

т. 10, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)