прадаўжэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прадаўжэ́нне
Р. прадаўжэ́ння
Д. прадаўжэ́нню
В. прадаўжэ́нне
Т. прадаўжэ́ннем
М. прадаўжэ́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадаўжэ́нне ср. продолже́ние, продле́ние; см. прадо́ўжыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прадаўжэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадаўжаць — прадоўжыць і прадаўжацца — прадоўжыцца.

2. Тое, што наступае непасрэдна за чым‑н.; працяг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадо́ўжыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

Падоўжыцца, працягнуцца.

Яго жыццё прадоўжыцца ў дзецях і ўнуках.

|| незак. прадаўжа́цца, -а́ецца.

|| наз. прадаўжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадо́ўжыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Працягнуць якое-н. дзеянне; вярнуцца (пасля перапынку) да пачатага.

П. следства.

П. сход.

2. Зрабіць больш працяглым у часе; павялічыць.

П. адпачынак.

П. свой род.

|| незак. прадаўжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прадаўжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

продле́ние ср. працягне́нне, -ння ср., прадаўжэ́нне, -ння ср.; адтэрмінава́нне, -ння ср., адтэрміно́ўка, -кі ж.;

продле́ние сро́ка де́йствия працягне́нне (прадаўжэ́нне) тэ́рміну дзе́яння;

продле́ние о́тпуска прадаўжэ́нне (адтэрмінава́нне) адпачы́нку;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

prolongation [ˌprəʊlɒŋˈgeɪʃn] n. fml праланга́цыя, прадаўжэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

continuation [kənˌtɪnjuˈeɪʃn] n. (of/in) праця́г, прадаўжэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

renewal [rɪˈnju:əl] n. (of) аднаўле́нне, заме́на; рэстаўра́цыя; прадаўжэ́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПРАЛАНГА́ЦЫЯ ДАГАВО́РА,

прадаўжэнне дзеяння дагавора звыш прадугледжанага пры яго заключэнні тэрміну дзеяння. Адбываецца 2 спосабамі: шляхам заключэння спец. пагаднення (пратакола) аб прадаўжэнні дагавора на пэўны тэрмін; шляхам уключэння ў тэкст дагавора ўмовы аб яго прадаўжэнні. Мае месца і аўтаматычная П.д., калі ні адзін з дагаворных бакоў не зробіць заявы пра адмаўленне ад дагавора за пэўны час да сканчэння тэрміну яго дзеяння.

т. 12, с. 550

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)