прагрэсі́раванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. прагрэсі́раванне
Р. прагрэсі́равання
Д. прагрэсі́раванню
В. прагрэсі́раванне
Т. прагрэсі́раваннем
М. прагрэсі́раванні

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагрэсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паступова ўзмацняцца, павялічвацца.

Хвароба прагрэсіруе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухацца наперад па шляху прагрэсу.

Навука прагрэсіруе.

3. у чым і без дап. Паляпшаць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца.

Юны спартсмен прагрэсіруе.

|| наз. прагрэсі́раванне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЛО́МБА ЗУБНА́Я,

штучны пламбіравальны матэрыял, якім запаўняюць каранёвы канал зуба. Прадухіляе прагрэсіраванне карыесу зубоў, аднаўляе іх функцыі і формы. Адрозніваюць П.з. часовыя і пастаянныя. Часовая служыць для ізалявання лек. рэчыва ў карыёзнай поласці ці ў пульпарнай камеры ад поласці рота. Для пастаяннай П.з. выкарыстоўваюцца цэменты (цынк-фасфат, сіліцын), пластмасы, амальгамы, кампазіцыйныя матэрыялы і інш.

А.​С.​Арцюшкевіч.

т. 12, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)