Праграмная сімфонія 9/92

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Праграмная музыка 6/387; 7/306; 8/535

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАГРА́МНАЯ МУ́ЗЫКА,

род інструментальнай музыкі, якая ўвасабляе пэўную, абвешчаную кампазітарам тэму (сюжэт). Праграма выкладаецца ў выглядзе загалоўка твора ці яго частак, эпіграфа або ў разгорнутай літ. форме. Асн. віды праграмнасці: карцінная (развіццё аднаго ці некалькіх муз. вобразаў без істотных змен на працягу ўсяго ўспрыняцця) і сюжэтная, якая ўключае абагульнена-сюжэтную (у музыцы адлюстраваны асноўныя сюжэтныя вузлы літ. першакрыніцы) і паслядоўна-сюжэтную (музыка ідзе за ўсімі перыпетыямі сюжэта). Сродкамі вобразнай канкрэтызацыі музыкі выступаюць прыёмы гукапісу, муз. жанр, стыль, тып муз. драматургіі, характэрныя нац. рысы муз. мовы. Будову твораў вызначаюць агульныя прынцыпы муз. формаўтварэння (монатэматызм, варыяцыйнасць, свабодна трактаваная санатная форма).

Вядома са старажытнасці. Сярод твораў эпохі барока канцэрты «Поры года» А.​Вівальдзі, «Капрычыо на ад’езд любага брата» І.​С.​Баха, у творчасці венскіх класікаў «Развітальная сімфонія» І.​Гайдна, «Пастаральная», уверцюры «Эгмант» і «Карыялан» Л.​Бетховена. Росквіту дасягнула ў эпоху рамантызму, калі склаліся многія яе жанры, якія атрымалі развіццё ў 20 ст. Сярод твораў: «Фантастычная сімфонія» Г.​Берліёза, сімфоніі «Манфрэд» П.​Чайкоўскага, «1905 год» Дз.​Шастаковіча, сімф. паэмы «Прэлюды» Ф.​Ліста, «Тыль Уленшпігель» Р.​Штрауса, «Паэма экстазу» А.​Скрабіна, «Пасіфік-231» А.​Анегера, сімф. карціны «Ноч на Лысай гары» М.​Мусаргскага і «Кікімара» А.​Лядава, фп. «Эцюды-карціны» С.​Рахманінава, сімф. сюіты «Шахеразада» М.​Рымскага-Корсакава і «Скіфская сюіта» С.​Пракоф’ева, сімф. цыклы «Накцюрны» і «Мора» К.​Дэбюсі, цыклы фп. мініяцюр «Карнавал» Р.​Шумана і «Каталог птушак» А.​Месіяна.

У бел. музыцы ўвасоблены ўсе жанры і тыпы П.м. Трывалы кірунак яе развіцця — фальклорная лінія, дзе муз. праграма канкрэтызуецца праз змест тэкстаў бел. нар. песень, на напевах якіх грунтуецца інстр. тэматызм твору («Беларускае вяселле» А.​Абрамовіча, «Родныя напевы» П.​Падкавырава, «Забавы» В.​Войціка, «Батлейка» В.​Помазава). Поруч з карцінамі прыроды і нар. побыту асновай праграмы выступаюць рэальныя падзеі гісторыі і сучаснасці («У суровыя дні» М.​Аладава, «Вечна жывыя» Г.​Вагнера, «Фрэскі» Л.​Абеліёвіча, «Мемарыял» У.​Дарохіна, дзе ў розных жанрава-стылявых ракурсах адлюстравана тэма Вял. Айч. вайны). Невычарпальная крыніца П.м. — тэмы, сюжэты і вобразы літаратуры і выяўл. мастацтва («Альпійская сімфонія-балада» Я.​Глебава паводле В.​Быкава, 8-я сімфонія Дз.​Смольскага з вершамі І.​Бродскага, «Капрычас» С.​Картэса, «Снетагорскія фрэскі» Г.​Гарэлавай). У паэтыцы бел. П.м. канца 20 ст. ўзмацнілася роля сімвала, метафары, асацыятыўнага мыслення («Цэзій-137» В.​Кузняцова, «Вір» А.​Літвіноўскага, «Святло на шляху» Я.​Паплаўскага).

Літ.:

Хохлов Ю.Н. О музыкальной программности. М., 1963.

Р.​М.​Аладава.

т. 12, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

програ́ммный прагра́мны;

програ́ммная му́зыка прагра́мная му́зыка;

програ́ммные вопро́сы прагра́мныя пыта́нні;

програ́ммная речь прагра́мная прамо́ва;

програ́ммное управле́ние техн. прагра́мнае кірава́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэклара́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Афіцыйнае абвяшчэнне або ўрачыстая праграмная заява.

Урадавая д.

Д. аб дзяржаўным суверэнітэце.

2. Назва некаторых афіцыйных дакументаў з паведамленнем якіх-н. патрэбных звестак.

Гандлёвая д.

Мытная д.

|| прым. дэкларацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагра́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прагра́мны прагра́мная прагра́мнае прагра́мныя
Р. прагра́мнага прагра́мнай
прагра́мнае
прагра́мнага прагра́мных
Д. прагра́мнаму прагра́мнай прагра́мнаму прагра́мным
В. прагра́мны (неадуш.)
прагра́мнага (адуш.)
прагра́мную прагра́мнае прагра́мныя (неадуш.)
прагра́мных (адуш.)
Т. прагра́мным прагра́мнай
прагра́мнаю
прагра́мным прагра́мнымі
М. прагра́мным прагра́мнай прагра́мным прагра́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Progrmmfehler m -s, - прагра́мная памы́лка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Progrmmerklärung f -, -en прагра́мная зая́ва, вы́клад прагра́мы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вучэ́бна-прагра́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вучэ́бна-прагра́мны вучэ́бна-прагра́мная вучэ́бна-прагра́мнае вучэ́бна-прагра́мныя
Р. вучэ́бна-прагра́мнага вучэ́бна-прагра́мнай
вучэ́бна-прагра́мнае
вучэ́бна-прагра́мнага вучэ́бна-прагра́мных
Д. вучэ́бна-прагра́мнаму вучэ́бна-прагра́мнай вучэ́бна-прагра́мнаму вучэ́бна-прагра́мным
В. вучэ́бна-прагра́мны (неадуш.)
вучэ́бна-прагра́мнага (адуш.)
вучэ́бна-прагра́мную вучэ́бна-прагра́мнае вучэ́бна-прагра́мныя (неадуш.)
вучэ́бна-прагра́мных (адуш.)
Т. вучэ́бна-прагра́мным вучэ́бна-прагра́мнай
вучэ́бна-прагра́мнаю
вучэ́бна-прагра́мным вучэ́бна-прагра́мнымі
М. вучэ́бна-прагра́мным вучэ́бна-прагра́мнай вучэ́бна-прагра́мным вучэ́бна-прагра́мных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апара́тна-прагра́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. апара́тна-прагра́мны апара́тна-прагра́мная апара́тна-прагра́мнае апара́тна-прагра́мныя
Р. апара́тна-прагра́мнага апара́тна-прагра́мнай
апара́тна-прагра́мнае
апара́тна-прагра́мнага апара́тна-прагра́мных
Д. апара́тна-прагра́мнаму апара́тна-прагра́мнай апара́тна-прагра́мнаму апара́тна-прагра́мным
В. апара́тна-прагра́мны (неадуш.)
апара́тна-прагра́мнага (адуш.)
апара́тна-прагра́мную апара́тна-прагра́мнае апара́тна-прагра́мныя (неадуш.)
апара́тна-прагра́мных (адуш.)
Т. апара́тна-прагра́мным апара́тна-прагра́мнай
апара́тна-прагра́мнаю
апара́тна-прагра́мным апара́тна-прагра́мнымі
М. апара́тна-прагра́мным апара́тна-прагра́мнай апара́тна-прагра́мным апара́тна-прагра́мных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)